Бялыніцкі абраз Божай Маці: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
Існуюць два розныя паданні — праваслаўнае і каталіцкае, якія апавядаюць пра гісторыю абраза. Праваслаўнае паданне мае дзве версіі. Адна з версій кажа, што пасля разгрому Кіева татарскімі войскамі Батыя некалькі манахаў, узяўшы з сабой старажытны абраз візантыйскага пісання, сышлі, ратуючыся, у лесе. Свой доўгі шлях яны завяршылі на ўзвышшы ля ракі Друць — правам прытоку Дняпра, дзе і заснавалі царкву св. Іллі Прарока і мужчынскі манастыр. Ужо ў першую ноч на абраным месцы ад іконы пачало зыходзіць незвычайнае ззянне. Цуд паўтараўся і ў наступныя ночы, якія сталі ад ззяння белымі. У памяць аб гэтым цудзе мястэчка, дзе быў заснаваны манастыр, нібыта і атрымала назву [[Бялынічы]]. Пазней абраз быў выкрадзены манахамі-кармелітамі.
 
Па іншай версіі ікона была выкрадзена каталікамі з варот праваслаўнага [[Аршанскі Куцеінскі манастыр|Аршанскага Куцеінскага манастыра]] і перададзена ў кармеліцкі манастыр. [[Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў|Бялыніцкі касцёл і кляштар каталіцкага манаскага ордэна кармелітаў абутых]] быў заснаваны [[Леў Сапега|Львом Сапегам]] — вялікім канцлерам літоўскім ў [[1622]] г. лічыцца, што фундацыя была знакам падзякі Богу за перамогу ў [[1618]] г. над войскамі маскоўскага цара.
 
Абедзве версіі каталіцкага падання гавораць, што абраз з'явіўся ў кармеліцкім Бялыніцкім кляштары цудоўным чынам. Па адной версіі ікона была намалявана [[анёл]]ам на аконнай аканіцы. Па іншай — абраз напісаў [[пілігрым]]-жывапісец падчас спеваў манахамі літаніі Божай Маці. Жывапісец завяршыў сваю працу да моманту сканчэння спеваў. Жывапісцам быў [[анёл]].