Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
Клеткі бактэрый вельмі маленькія і маюць простую будову. Таму яны размнажаюцца хутчэй за ўсіх арганізмаў. Калі неабходныя для жыцця ўмовы максімальна спрыяльныя, кожная бактэрыя можа ператварацца ў дзве такія ж клеткі кожныя 20 мін. За гэты час клетка дасягае сваіх максімальных памераў, і ў ёй падвойваецца [[храмасома]]. Адначасова з гэтым у клетцы назапашваюцца рэчывы, неабходныя для фарміравання перагародкі ў цэнтральнай частцы.
 
Некаторыя бактэрыі ўтвараюць [[споры]]., калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або
суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы). Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі. Бактэрыяльныя споры не з’яўляюцца прыстасаваннем для размнажэння: з адной актэрыяльнай клеткі атрымліваецца адна спора, а з адной споры — толькі адна бактэрыяльная клетка. Спораўтварэнне ў бактэрый — гэта спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах і адзін са спосабаў рассялення.
 
== Значэнне ў прыродзе ==