Харчаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
== Мясныя прадукты ==
 
Сярод мясных прадуктаў асноўнае месца займалі вырабы са [[свініна|свініны]], значна меней (але больш, як сёння) спажывалася [[бараніна|бараніны]], яшчэ менш — [[ялавічына|ялавічыны]]. [[Свіння|Свіней]] забівалі пераважна ў [[лістапад]]зе — [[студзень|студзені]], а таксама вясной; найбольш часта перад Калядамі (старажытны, яшчэ з паганскіх часоў, звычай). З нарэзанага мяса, пазней з мяснога фаршу выраблялі [[кілбасы]], [[Вантрабянка|вантрабянку]]; з [[пячонка|пячонкі]], крыві з дадаткам мукі, [[крупы|крупаў]] — [[кішка|кішку]] ([[літоўская мова|па-літоўску]] — ''vėdaraі'') свіныя страўнікі таксама начынялі [[фарш]]амі (гэтак званымі ''skilándis'' або шкалондза, ці каўбух); выраблялі [[студзень|студні]], [[сальцісон]]ы, [[рулет]]ы, вэндзілі [[шынка|шынкі]] (свіныя лапаткі са скурай), [[кумпяк]]і (лапаткі, з якіх здымалі скуру, каб засаліць разам з [[сала]]м), рэбры, [[галёнка, ежа|галёнкі]] (верхнія часткі ног, аддзеленыя ад шынак і кумпякоў), свіныя вушы. Салілі сала, ператаплівалі [[здор]], кішэчны здор меў асобную назву — [[аточыны]]. Вэнджанне было больш распаўсюджана ў этнічнай Літве, асабліва ў [[Жамойць|Жамойці]], для Беларусі больш характэрнай была [[засолка]] ды [[вяленне]] мяса.
 
== Стравы з птушкі ==