Беларускі абласны камітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q12086772 на Wikidata
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
У Белнацкам уваходзілі [[Я. Канчар]] (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (намеснікі старшыні), А. Кусе-Цюз (сакратар), Ф. Замойскі, Л. Каляда, С. Малашчыцкі, Дз. Сабалеўскі, В. Селіванаў і інш. (усяго 70 чал.).
 
У дэкларацыі ад [[30 лістапада]] [[1917]] г. выступіў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі. Імкнуўся ўзначаліць беларускі нацыянальны рух, «канчатковай мэтай «Белнацкама» называлася «скліканне Усебеларускага з'езда для выяўлення волі народа беларускага»<ref>Лазько, Р. Белнацкам і Наркамнац: першы прыкры вопыт узаемаадносін (студзень — чэрвень 1918 г.) / Рыгор Лазько // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 2. — С. 7.</ref>. Наладзіў кантакты з Наркамнацам, атрымліваў падтрымку ад СНК на чале з [[У. Ленін]]ым. [[Першы Усебеларускі з'езд]], скліканы разам з [[Вялікая беларуская рада|Вялікай Беларускай Радай]], распушчаны 17(30).12.1917 паводле пастановы [[СНК Заходняй вобласці і фронту]]. БАК выдаў працы [[Я. Карскі|Я. Карскага]] «Беларуская мова» і «Этнаграфічная карта беларускага племя» (1918). Я. Канчар, пісаў, што на працягу студзеня — красавіка 1918 г. БАК зрабіў спробу склікання II Усебеларускага з'езда, уступіўшы дзеля гэтага ў перамовы са Сталіным, і атрымаў яго згоду. Аднак неспрыяльны для беларускага руху ход падзей прымусіў «часова» адмовіцца ад гэтай думкі<ref>Канчер, Е. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов // Неман. — 1993. — № 1. — С. 142.</ref>. Некаторыя яго члены сталі супрацоўнікамі [[Белнацкам|Беларускага нацыянальнага камісарыята]].
 
== Структура ==