Вегетатыўнае размнажэнне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
Размнажэнне атожылкамі заснавана на ўтварэнні каранёў на парастку да таго, як ён будзе аддзелены ад мацярынскай расліны. [[Парастак]] прыгінаюць да зямлі і неглыбока закопваюць або прыціскаюць. Над паверхняй глебы пакідаюць толькі верхавіну парастка. Як толькі ўтворацца карані, атожылак аддзяляюць ад мацярынскай расліны і перасаджваюць на новае месца. Такім спосабам лёгка размнажаюцца парэчкі і агрэст. Пакаёвыя дрэвавыя расліны ([[фікус]], [[драцэна]]) можна размнажаць паветранымі атожылкамі.
 
[[Файл:Eucalyptus_seedlings_01.jpg|thumb|Саджанцы [[эўкаліпт]]а]]
Чаранок — гэта адрэзак любога вегетатыўнага органа расліны. Адрозніваюць чаранкі сцёблавыя, каранёвыя і ліставыя. Пры размнажэнні чаранкамі на іх ніжняй частцы
ўтвараюцца карані, а на верхняй з пупышак развіваюцца надземныя парасткі. Сцёблавы чаранок — гэта адрэзак сцябла з лістамі. Іх можна наразаць як з аблісцелых (герань), так і з бязлістых парасткаў ([[ружа]]). Каранёвымі чаранкамі можна размнажаць тыя расліны, у якіх на каранях утвараюцца прыдаткавыя пупышкі (бярозка палявая, півоня, сліва, асіна). Такія расліны называюцца караняпарасткавымі. Ліставымі чаранкамі ў прыродзе размнажаюцца нямногія расліны. А вось пры размнажэнні дэкаратыўных травяністых раслін гэты спосаб прымяняецца даволі шырока. У ліставых чаранкоў прыдаткавыя пупышкі і карані ўтвараюцца ля асновы чаранка (узамбарская фіялка), ля асновы ліставой пласцінкі (сансеўера) або ў месцах разрэзу галоўнай і бакавых жылак ([[бягонія]]). Усе віды чаранкоў можна ўкараняць у вадзе, у добра ўвільготненым пяску або ў сумесі зямлі з пяском.