Сцябло: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Рост сцябла ў даўжыню (верхавінкавы рост) адбываецца за кошт утваральнай тканкі конуса нарастання сцябла. Яго клеткі дзеляцца і растуць. За кошт гэтага парастак павялічваецца ў памерах. Адначасова з утварэннем сцябла на конусе нарастання закладваюцца зачаткі лістоў. У злакаў сцябло расце за кошт утваральнай тканкі, якая знаходзіцца ў вузлах. Дзякуючы дзяленню і росту клетак гэтай тканкі адначасова адбываецца падаўжэнне многіх міжвузелляў. Такі рост называецца ўставачным. Пры ўставачным росце сцябло расце хутчэй, чым пры верхавінкавым. Так, у [[бамбук]]а сцёблы за суткі могуць вырастаць на 1 м.
 
[[Файл:Stem morphology type tiller.svg|thumb|Галінаванне сцябла]]
Сцёблы большасці відаў раслін галінуюцца. Галінаванне забяспечвае павелічэнне надземнай часткі расліны. У самым простым выпадку верхавіна галоўнай восі парастка здольна вільчаста раздвойвацца і ўтвараць два парасткі наступнага парадку. Такі тып галінавання называецца верхавінкавым. Гэта найбольш прымітыўны тып галінавання. У цяперашні час ён сустракаецца толькі ў невялікай колькасці раслін. Для большасці вышэйшых раслін характэрна бакавое галінаванне. Пры гэтым бакавыя парасткі развіваюцца з бакавых пупышак. Рост расліны ў вышыню адбываецца за кошт развіцця верхавінкавай пупышкі, а рост у шырыню — дзякуючы развіццю бакавых пупышак.