Суквецце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Простая гронка ўяўляе сабой суквецце, у якім кветкі прымацаваны да агульнага добра развітага кветаноса з дапамогай кветаножак ([[чаромха]], [[ландыш]], [[стрэлкі]], [[лубін]] і інш.). Просты колас — суквецце, у якім на доўгім кветаносе размяшчаюцца сядзячыя кветкі ([[трыпутнік]], [[пальчатакарэннік]]). Просты парасонік — суквецце, у якім кветаножкі ўсіх кветак выходзяць з верхавіны кветаноса і маюць аднолькавую даўжыню ([[вішня]], [[прымула]]). Пачатак — у адрозненне ад простага коласа мае вельмі моцна патоўшчаны кветанос ([[капытнік]], [[аер]]). Просты шчыток складаецца з кветак, размешчаных амаль у адной плоскасці. Але ў адрозненне ад парасоніка ў шчытку кожная кветка мае розныя па даўжыні кветаножкі. У цэнтральных кветак яны значна карацейшыя, чым у бакавых ([[груша]], [[багун]]). Галоўка займае прамежкавае становішча паміж суквеццямі просты колас і простая гронка. Кветкі ў галоўцы могуць быць сядзячымі (як у коласе) або прымацоўваюцца пры дапамозе кароткіх кветаножак (як у гронцы). Аднак у адрозненне ад гронкі і коласа кветанос у галоўкі пакарочаны ([[канюшына]]). Кошык мае агульнае кветаложа, на якім размяшчаюцца сядзячыя кветкі. Звонку кошык акружаны лісцікамі абгорткі — верхавінкавымі лістамі своеасаблівай будовы. У кошык сабраны кветкі ў [[дзьмухавец|дзьмухаўца]], [[нівянік]]у, [[сланечнік]]у, [[астра|астры]].
 
У складаных суквеццях да агульнага кветаноса прымацоўваюцца простыя суквецці. Складаная гронка ўтвараецца з простых гронак. Складаная гронка злакаў, у якой бакавыя галінкі (простыя суквецці) панікаюць, называецца мяцёлкай. Складаны колас утвораны простымі каласкамі, складаны парасонік — простымі парасонікамі. Самую складаную будову маюць складаныя шчыткі. У [[рабіна|рабіны]] складаныя шчыткі ўтвараюцца з простых шчыткоў, а ў крываўніку[[крываўнік]]у простыя шчыткі ўтвораны суквеццямі-кошыкамі.
 
<gallery mode="packed">
Файл:Lilac_Flower%26Leaves,_SC,_Vic,_13.10.2007.jpg|Складаная гронка. [[Бэз звычайны]]
Файл:Ears_of_rye.jpg|Складаны колас. [[Жыта пасяўное]]
Файл:Aneth FR 2012.jpg|Складаны парасонік. [[Кроп]]
</gallery>
У простых суквеццях можа быць ад адной кветкі (у простым каласку злаку [[мятліца|мятліцы]], у кошыку [[мардоўнік]]у) да некалькіх соцень (у кошыку [[сланечнік]]у) і нават некалькіх тысяч (у некаторых [[пальмы|пальмаў]]).
<!--Самае вялікае суквецце ў паўднёваамерыканскай пуйі Райманда. У гэтай расліны ўтвараецца вертыкальная мяцёлка да 10,7 м у вышыню дыяметрам 2,4 м. У такім суквецці можа быць да 8000 белых кветак. Найбольшая ж колькасць кветак у суквецці (да паўмільёна) у пальмы карыфы парасонавай, якая расце ў Паўднёва-Усходняй Азіі.-->
Радок 33 ⟶ 38:
* {{З ВСЭ|http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00073/40800.htm}} {{V|1|1|2010}}
 
[[Катэгорыя:Суквецці| ]]
{{Botanic-stub}}
[[Катэгорыя:Суквецці]]