Спаса-Праабражэнская царква (Новая Мыш): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Novaja Myš, carkva (2010).jpg|thumb|Спаса-Праабражэнская царква]]
'''Спаса-Праабражэнская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны]] храм, пабудаваны на ўрадавыя сродкі ў [[1859]] годзе на цэнтральнай плошчы вёскі [[Новая Мыш]] [[Баранавіцкі раён|Баранавіцкага раёна]]. Абнесены драўлянай агароджай з трохпралётнымі арачнымі брамамі і старымі пасадкамі ліпы.
 
== Архітэктура ==
Царква адносіцца да тыпу цэнтрычных крыжова-купальных храмаў; зрублена на высокім мураваным цокалі. Чатырохсхільны [[дах]] над асноўным кубападобным аб'ёмам завершаны пяццю васьміграннымі двух'яруснымі барабанамі з шатровымі вярхамі, увянчанымі цыбулепадобнымі купаламі. Грані барабанаў аформлены кілепадобнымі шчытамі. У адным з купальных барабанаў створана [[Званіца|званічка]] з 4 [[Звон|званамі]]. Бакавыя прыдзелы завершаны двухграннымі шчытамі і прарэзаны здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызантальна ашаляваныя [[фасад]]ы акаймаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі і вялізным карнізам, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных [[ліштва]]х з мудрагелістым арнаментальным завяршэннем. Галоўны ўваход з заходняга боку адзначаны высокім цвінтаром з лесвічным каскадам і прытворам з паўвальмавым дахам і макаўкай на вільчыку.
 
==Інтэр'ер==