Тыбецкая мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
 
=== Граматыка ===
#; '''Сінтаксіс, парадак слоў''':
 
Тыбецкая мова класіфікуецца як эргатыўная мова — пры будаванні сказа ў ёй адбываецца проціпастаўленне агенса (стваральніка дзеяння) і пацыенса (носьбіта дзеяння). Парадак слоў падпарадкоўваецца наступным правілам:
Радок 46:
* Указальныя займеннікі і лічэбнікі ў сказе размяшчаюцца пасля назоўніка, які яны азначаюць.
 
#; '''Лічэбнікі''':
 
У адрозненне ад многіх іншых моў Усходняй [[Азія|Азіі]], у тыбецкай мове ў лічэбнікаў адсутнічаюць дапаможныя ці лічыльныя словы, хаця пасля колькасці ў дзесяць штук (часам і менш) выкарыстоўваюцца асаблівыя словы для пазначэння зборнага або цэлага характару азначанай колькасці.
Радок 53:
Ніжэй прыведзены гукавы лад лхаскага дыялекту тыбецкай мовы як найбольш уплывовага дыялекту ў вусным тыбецкім маўленні.
 
#; '''Галосныя''':
 
Некаторымі даследчыкамі апісваецца 8 галосных гукаў у тыбецкай мове.
Радок 94:
У тыбецкай мове ў гукаў {{IPA|[i]}}, {{IPA|[y]}}, {{IPA|[e]}}, {{IPA|[ø]}}, {{IPA|[ɛ]}} існуюць назалізаваныя адпаведнікі {{IPA|[ĩ]}}, {{IPA|[ỹ]}}, {{IPA|[ẽ]}}, {{IPA|[ø̃]}}, {{IPA|[ɛ̃]}}, якія гістарычна ўтварыліся ад спалучэнняў звычайных галосных з гукам {{IPA|/n/}}. У выключных выпадках назалізацыю могуць таксама атрымліваць гукі {{IPA|[a]}}, {{IPA|[u]}}, {{IPA|[o]}}.
 
#; '''Тоны''':
 
Дыялект Лхасы звычайна апісваецца як ідыём, у якім існуе два тоны — высокі і нізкі. У шматскладовых словах тон адзначаецца толькі ў першых складах. У аднаскладовых словах кожны тон можа падзяляцца на два віды: высокі тон можа рэалізоўвацца з роўнай або сыходнай інтанацыяй, тады як нізкі можа вымаўляцца з роўнай або узыходна-сыходнай інтанацыяй (апошняя інтанацыя заключаецца ва павышэнні да сярэдняй, а потым у зніжэнні). Звычайна мае значэнне толькі сам тон (а не яго інтанацыя), бо ў тыбецкай мове існуе вельмі мала мінімальных пар, якія адрозніваюцца толькі відам інтанацыі. Такая розніца ўзнікае толькі ў некаторых словах, якія заканчваюцца гукамі [m] ці [ŋ]: напрыклад, слова {{IPA|[kʰám]}} ({{lang-be|«кавалак»}}) вымаўляецца з высокай роўнай інтанацыяй, у той час як {{IPA|[kʰâm]}} ({{lang-be|«[[Кам]]»}}) мае высокі сыходны тон.
 
#; '''Зычныя''':
 
Тыбецкая фанетыка ўключае ў свой склад наступныя зычныя гукі.
Радок 206:
Зычныя {{IPA|/m/}}, {{IPA|/ŋ/}}, {{IPA|/p/}}, {{IPA|/r/}}, {{IPA|/l/}}, {{IPA|/k/}} могуць стаяць на канцы складоў. У класічнай тыбецкай таксама можа сустракацца гук {{IPA|/n/}}, але ў сучаснай мове ён зліваецца з папярэднім яму галосным у насавы галосны (гл. вышэй). Гук {{IPA|/k/}} у канцы слова можа з'яўляцца толькі ў фармальным, нарматыўным маўленні. У канцы складоў даволі невыразна вымаўляюцца гукі {{IPA|/r/}} і {{IPA|/l/}}, замест гэтага падаўжаецца папярэдні перад імі галосны гук. Гукі {{IPA|/s/}}, {{IPA|/t/}}, {{IPA|/k/}} у канцы слоў, у адрозненне ад класічнай тыбецкай, апускаюцца і замяняюцца на гартанную змычку — {{IPA|/ʔ/}} (напрыклад, класічнатыбецкае ''Bod'' («Тыбет»), якое ў лхаскім дыялекце вымаўляецца як {{IPA|[pʰø̀ʔ]}}).
 
#; '''Склад''':
Як і ў кітайскай мове, тыбецкі склад характарызуецца наяўнасцю ініцыялей, медыялей і фіналей.