107 169
правак
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) (+) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др (стр-ра, дробн.) |
||
{{вызнч|1=Рыгор Аляксандравіч}} {{вызн|1=Хадкевіч}} (~1513 — [[12 лістапада|12.11]].[[1572]]) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]].
Паходзіць з вядомага роду магнатаў [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), каштэляна трокскага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), каштэляна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з [[1566]]).
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], у знак пратэсту супраць якой у [[1569]] адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад.
У [[1568]] заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку [[Горад Заблудаў|Заблудава]] Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары [[Іван Фёдараў]] і [[Пётр Мсціславец]], уцекачы ад пераследаў з [[Масква|Масквы]]. У Заблудове імі было надрукавана «Евангелле учительное» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), з гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо без Пятра Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у заблудовской друкарні «Псалтырь с Часословцем» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
|