Пралетарый (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак
Радок 15:
Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі [[канструктывізм|канструктывісцкім]] характарам свайго [[кампазіцыя, архітэктура|кампазіцыйнага рашэння]]. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму [[глядзельная зала|глядзельнай залы]] значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама [[фае]] з [[каса]]вым [[вестыбюль|вестыбюлем]] і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны [[надпіс]] на [[атык]]у — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»<ref name="arcp"/>.
 
Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама ў на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, [[туалет]]ы з [[курыльня]]й і невялікая [[більярдная]]<ref name="arcp"/>.
 
[[Фае]] і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй [[столь|столі]] 5,5 м быў запраектаваны балкон-[[антрэсоль]], арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м ўу месцы размяшчэння месцаў для гледачоў меўмела нахіленую [[падлога|падлогу]] і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз [[тамбур]] на тэрыторыю ўнутранага двара<ref name="arcp"/>.
 
Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра<ref name="arcp"/>.
 
Унутрывуглавыя [[балкон]]ы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных [[Чляненне, архітэктура|чляненняў]] фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашанавырашаны ў канструктывісцкай манеры — амаль [[стужачнае шкленне]] з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі [[франтон]] па вышыні да ўзроўню [[карніз]]аў суседніх будынкаў і [[казырок|казыркі]] над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі<ref name="arcp">''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»] [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.</ref>.
 
{{зноскі}}