Аляксандр Васільевіч Сукала: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Закончыў з адзнакай [[Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут]] (1975). У 1975—1978 гг. — урач-інтэрн, ардынатар 2-й Дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1981 г. — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2001 — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), з 1988 — дэкан, з 1994 — загадчык кафедры, адначасова з 1998—2001 гг. — прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. З 2012 — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.
 
Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню прычын і распрацоўцы спосабаў прафілактыкі рэцыдываў нефратычнага сіндрому ў дзяцей, клінічнаму і эксперыментальнаму даследаванням неспрыяльных знешнеасяроддзевых уздзеянняў ([[цэзій-137|цэзію-137]] і нітрытаў) на ўзнікненне, цячэнне і канец гламеруланефрытаў у дзяцей Беларусі ў постчарнобыльскі перыяд. Устанавіў факты змянення цячэння і ўчашчэння неспрыяльных зыходаў гламеруланефрытаў (развіццё хранічнай нырачнай недастатковасці) пры ўздзеянні цэзію-137, нітрытаў і іх спалучэнняў, якія леглі ў аснову аднаго з раздзелаў сучаснай нефралогіі — экалагічнай нефралогіі дзіцячага ўзросту. Устанавіў новыя маркёры прагназавання зыходаў першасных і другасных гламеруланефрытаў, прапанаваў метады аптымізацыі тэрапіі вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, уключаючы трансплантацыю нырак. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку пратаколы супрацьрэцыдыўнай тэрапіі гламеруланефрытаў, што дазволіла мінімізаваць адмоўныя ўздзеянні патагенетычнага глюкакортыкастэроіднага і цытастатычнага лячэння гламеруланефрытаў. Укараненне ў лячэбны працэс высокатэхналагічных спосабаў нырачна-заменнай тэрапіі дазволіла знізіць смяротнасць дзяцей ад вострай нырачнай недастатковасці з 35 % практычна да нуля. У галіне эндакрыннай паталогіі ў педыятрыі распрацаваў алгарытмы абследавання, прафілактыкі і лячэння дзяцей з залішняй масай цела.
 
Аўтар звыш 530 навуковых прац.