Мінскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
У [[1723]] годзе пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзвядзенне справа ад касцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіума, у якім знаходзіліся пакоі прафесараў і магістраў. Пазней з боку вуліцы Койданаўскай было яшчэ прыбудавана 3-павярховае крыло, дзе размясціліся рэфектар, кухня і інш. Канчатковы выгляд комплекс калегіума набыў у [[1750]] годзе, калі ў цэнтры яго фасада скончылася ўзвядзенне высокай 3-яруснай, перакрытай барочным купалам складанай формы вежы, у ёй быў усталяваны гадзіннік. У [[1749]]<ref>[[Уладзімір Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс езуітаў // {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 326</ref> року побач з касцёлам з'явіўся будынак аптэкі з лабараторыяй, былі ўзведзеныя гаспадарчыя і дапаможныя пабудовы. У гэты час у езуіцкім калегіуме выкладалі [[рыторыка|рыторыку]], [[паэзія|паэзію]], [[сінтаксіс]], [[граматыка|граматыку]], [[тэалогія|тэалогію]], [[старажытнаяўрэйская мова|старажытнаяўрэйскую мову]], [[этыка|этыку]], [[матэматыка|матэматыку]], [[фізіка|фізіку]], [[логіка|логіку]], [[метафізіка|метафізіку]]. Дзейнічаў школьны тэатр і найлепшая ў горадзе бібліятэка.
 
[[Выява:Miensk, Katedra. Менск, Катэдра (1928).jpg|thumb|200px|КафедраКатэдра і калегіум на фатаздымку міжваеннага часу]]
 
У [[1770]] годзе быў рэканструяваны будынак школы — уваход у яго быў пазначаны квадратнай у плане вежай з купалам.