Трайдзень: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для
Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].
|