Іван Шамякін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікатар
Радок 23:
 
== Біяграфія ==
[[Выява:III з'езд пісьменнікаў БССР.jpg|thumb|І. Шамякін (2-гі справа) на III з'ездзе пісьменнікаў БССР. 1954 год]] год
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў ([[1940]]), працаваў у [[Беласток]]у. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад [[Мурманск]]ам, у вызваленні Польшчы, у баях на [[Одэр]]ы. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха [[Нёман (1945)|«Советская Отчизна»]]. З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза Пісьменнікаў БССР]]. У 1980—1990 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Старшыня [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] (1971—1985).
 
Радок 30:
== Творчасць ==
[[Файл:Добруш. Добрушскі музей. Працоўны стол Івана Шамякіна.jpg|міні|Працоўны стол Івана Шамякіна ў [[Добрушскі раённы краязнаўчы музей|Добрушскім раённым краязнаўчым музеі]]]]
Дэбютаваў у час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1946 надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «"Браняпоезд „Таварыш«Таварыш Ленін“Ленін» (1985), „У«У роднай сям'і“і» (1986), „Драма“«Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей „У«У Маскву“Маскву» (1950). У 1965—1966 выйшаў Збор твораў у 5-ці, у 1977—1979 — у 6 тамах.
 
Аўтар п'ес „Не«Не верце цішыні“цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), „Выгнанне«Выгнанне блудніцы“блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), „Дзеці«Дзеці аднаго дома“дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), „Экзамен«Экзамен на восень“восень» (1973, пастаўлена ў 1974), „Баталія«Баталія на лузе“лузе» (1975), „І«І змоўклі птушкі“птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), "«Залаты медаль"» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п'ес «Экзамен на восень».
 
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).