Акунь звычайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
== Асаблівасці біялогіі ==
Акунь становіцца палаваспелым на другім-трэцім годзе жыцця. Нераст пачынаецца пасля раставання лёду на вадаёмах. За некалькі дзён да яго афарбоўка акунёў становіцца асабліва яркай. Яны збіраюцца чародамі ў затоках, старыцах, слаба праточных участках вадаёма. Самкі адкладваюць на водныя расліны да 200 тыс. ікрынак, склееных у выглядзе стужак, а самец палівае іх малокамі (апладненне вонкавае).
 
Аплодненая ікрынка рачнога акуня пачынае развівацца, яе клеткі дзеляцца, іх колькасць пад абалонкай ікрынкі павялічваецца. Праз 9—14 сутак пасля апладнення фарміруецца лічынка). Яна пакідае абалонку ікрынкі і выходзіць у ваду. У першыя дні самастойнага жыцця лічынка корміцца за кошт запасаў пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка, размешчанага на яе брушным баку. Зрасходаваўшы іх, лічынка пераходзіць на кармленне дробнымі планктоннымі рачкамі і іншымі беспазваночнымі жывёламі, якія знаходзяцца ў тоўшчы вады. Паступова ў лічынкі, якая падрасла, з’яўляюцца луска і плаўнікі, і яна становіцца мальком. Малёк акуня хутка расце і за адзін год дасягае даўжыні не менш
за 10 см.
 
== Кулінарнае выкарыстанне ==