Сіцылійская школа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'File:Al-Kamil Muhammad al-Malik and Frederick II Holy Roman Emperor.jpg|thumb|Сустрэча Фрыдрыха II і Аль-Каміля аль-Маліка па...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Al-Kamil Muhammad al-Malik and Frederick II Holy Roman Emperor.jpg|thumb|Сустрэча Фрыдрыха II і Аль-Каміля аль-Маліка падчас VI крыжовага паходу]]
'''Сіцылійская школа''' – першая група [[Паэт|паэтаў]] у гісторыі італьянскай паэзіі, якая тварыла на мове народу (у тым ліку Дж. дэ Ленціні, Дж. Пул'езэ, Р. д'Аквіна). Паэты працавалі пры двары сыцылійскіх каралёў - Фрыдрыха II і Манфрэда. Выкарыстоўвая сіцылійскі дыялект, стварылі багатую паэтыцкую мову. Ад творчасці сіцылійскай школы бяруць пачатак, апроч іншых, [[канцона]] і [[санэт]].
 
== Характарыстыка школы ==
Пасля [[1220]] года на [[Сіцылія|Сіцыліі]] паўстаў важны цэнтр мастацтва, звязаны з імператарскім дворам [[Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фрыдрыха II]] (1194 - 1250). Фрыдрых II яшчэ ў часы свайго знаходжання ў [[Германія|Германіі]] падтрымліваў сувязі з [[Мінезінгеры|мінезінгерамі]], быў ацэнены [[Трубадуры|Трубадурамі]] і сам пісаў вершы. Пасля прыходу да ўлады заклікаў да свайго двара шмат мастакоў і філосафаў. Падтрымліваў літаратурную, навуковую, філасофскую і юрыдычную сферы як у мове "volgare" (простанароднай), так і ў [[Лацінская мова|лацінскай]], грэцкай[[Грэчаская мова|грэчаская]] і [[Арабская мова|арабскай]]. Пры яго садзейнічанні таксама была зроблена спроба перанясення дасягненняў правансальскай паэзіі на грунт сіцылійскай мовы. Першыя творы на сіцылійскай мове з'явіліся каля [[1230]] года. Упадак імперскага двара пасля 1266года[[1266]] года паклаў канец існаванню школы. Яе дасягнення былі перанятыя [[Тасканскія паэты|тасканскімі паэтамі]]. Сляды школы захаваліся ў тасканскіх пісаннях XII-стагоддзя, што на сённяшні дзень не пазваляе цалкам аднавіць іх пачатковае гучанне. Школа складалася з прыкладна 30 аўтараў, паходзячых у асноўным з асяроддзя імператарскага двара.
 
== Фармальныя аспекты ==
Мова, якая выкарыстоўвалася, наколькі можна меркаваць па рэканструкцыі, была сіцылійскай дваранскай мовай, падвержанай строгаму сінтаксісу і ўзбагачанай за кошт запазычэнняў з моваў [[Аксітанская мова|правансальскай]] і лацінскай. У вершаскладанні сіцылійцы працягвалі дасягнення паэзіі правансальскай, прычым знізілі шырокую гаму тыпаў правансальскіх вершаў да сямі- і адзінаццаціскладнікаў. Апроч гэтага, цесна звязалі паэтыцкую форму верша з канцонай. Асобным дасягненнем школы было стварэнне санэту - паэтыцкай формы, якой было наканавана дасягнуць незвычайнага і трывалага поспеху ў [[Еўропа|еўрапейскай]] паэзіі.
 
Сіцылійская паэзія, у адрозненне ад правансальскай, не была прызначаная для пубічнага выканання пры музычным суправаджэнні. Не было ў ёй спасылак і алюзій да бягучых падзей. Так, ў сіцылійцаў практычна не сустракаецца надзвычай папулярны ў правансальскай паэзіі паэтычны жанр палітычна-сатырычнага характару - сірвентэс (fr. - sirventès). Гэта абгрунтавана, з аднаго боку, перыферыйным месцазнаходжаннем сіцылійскага імператарскага двара, з другога - панаваннем моцнай каралеўскай ўлады. У адрозненне ад правансальцаў, рэдка звязаных з адным мецэнатам, сіцылійскія паэты былі людзьмі двору, цалкам залежнымі ад караля, займалі высокія службовыя пасады, былі натарыўсамі, суддзямі. Таксама ўсе паходзілі з аднаго сацыяльнага класа і мелі адну інтэлектуальную адукацыю.
 
== Тэматыка твораў ==
Тэматыка твораў адсылае да куртуазнай [[Каханне|любові]], але з-за рознага сацыяльнага становішча цікавасць паэтаў падлягае зменам (стаўленне закаханага рыцара да яе каханай і яе мужа, свайго сіньора). Каханне для паэтаў школы сіцылійскай - магутнасць, роўная Фартуне і незалежная ад волі чалавека. Між тым, любоў захоўвае свае ваенные атрыбуты: [[лук]], [[калчан]] і [[Страла|стрэлы]], але прадметам тонкага аналізу становіцца пачуццёвы аспект кахання. Каханне прачынаецца пад уплывам позірку прыгожай жанчыны, затым позірк накіроўвае імпульс да сэрца, дзе нараджаецца жаданне даказаць вартасць яе прыгажосці і дабыні. Першая задачаазадача паэта - апісанне ўражанняў позірку, якое паступава прыводзіць да маральнай дасканаласці і высакароднасці. Так як немагчыма перадаць словамі каханне, паэты звяртаюцца да распрацаваных [[Метафара|метафар]], парадоксаў, шукаюць натхнення ў навуковых трактатах.
 
== Галоўныя прадстаўнікі ==
Вядучым прадстаўніком школы і ў той жа час яе стваральнікам лічыцца [[Джакопо да Ленціні,]] прыдворны натарыус, аўтар [[Санэт|санэта]]. Песні характарызуюцца дбайнай распрацоўкай і незвычайнай пявучасцю. Сярод выбітных мастакоў таксама [[Рынальда д'Аквіна]], аўтар прыгожага "плача", прысвечанага ад'езду [[Крыжакі|крыжака]] "Gianni non mi conforto", і высокі судовы чыноўнік [[Джакоміна Пул'езэ]], стваральніх самых рэалістычных вершаў школы. У той час пісалі таксама [[Гвіда дэлле Колонэ]], суддзя з [[Месына|Месыны]], аўтар узнёслых, моцна афарбаваных рыторыкай песень, [[Стэфана Протанара]] з Месыны, аўтар адзінага тэксту, які захаваўся ў арыгінальным сіцылійскім гучанні. Асобай, больш за ўсіх звязанай з узорамі паэзіі правансальскай, быў Якопо[[Джакопа Мастаччы]], верагодна, пасол арагонскі. Пародыю на творчасць сіцылійцаў пад назвай "Rosa fresca aulentissima" напісаў [[Чэла д'Алькама]].
 
[[Катэгорыя:Італьянская літаратура XIII стагоддзя]]