Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта; added [[Category:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купа...
дапаўненне
Радок 29:
}}
{{Цёзкі2|Янкоўскі}}
'''Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі''' ({{ДН|21|9|1918}}, в. [[Аграгарадок Клетнае|Клетнае]] (цяпер {{МН|Глускі раён|ў Глускім раёне}} [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]) — {{ДС|13|11|1989}}, {{МС|Мінск||Горад Мінск}}) — беларускі мовазнавец і {{празаік|Беларусі|СССР|XX стагоддзя}}.<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Янковский Фёдор Михайлович
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 718
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
Радок 39 ⟶ 56:
=== У час вайны ===
 
Удзельнічаў у [[Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940|савецка-фінляндскай вайне]] (1939—1940), быў паранены<ref name="БС"/>. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне<ref name="БС"/>.
 
=== Пасля вайны ===
[[Файл:Могила писателя Фёдора Янковского.JPG|250px|thumb|Магіла Янкоўскага на Усходніх могілках Мінска.]]
Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе<ref name="БС"/>. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы|Гродзенскага педагагічнага інстытута]]<ref name="БС"/>. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў [[Гарадскі пасёлак Радашковічы|Радашковіцкай]] сярэдняй школе<ref name="БС"/>, вучыўся ў аспірантуры пры [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім педагагічным інстытуце]]. З 1953 г. — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг. — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. [[Доктар навук|Доктар]] філалагічных навук. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|СП СССР]] (з 1968 г.).
 
Памёр 13 лістапада 1989 года<ref>Фёдар Янкоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 634—635.</ref>.
Радок 49 ⟶ 66:
== Навуковая дзейнасць ==
 
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку [[нарыс]]ам у 1936 годзе (часопіс «[[Алеся (1924)|Работніца і калгасніца Беларусі]]»). Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы<ref name="БС"/>.

Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з [[Уладзімір Андрэевіч Калеснік|У. Калеснікам]], 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з [[Ніна Васільеўна Гаўрош|Н. Гаўрош]] і [[Іван Якаўлевіч Лепешаў|І. Я. Лепешавым]], 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962)<ref name="БС"/>. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных устаноў]] «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
 
=== Асноўныя навуковыя працы ===
Радок 69 ⟶ 88:
Літаратурнай дзейнасцю займаўся з [[1936]] года. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1968 года. Асноўны жанр літаратурных твораў Ф. М. Янкоўскага — [[навела]], лірычная мініяцюра і філалагічны эцюд.
 
Выйшлі наступныя кнігі прозы<ref name="БС"/>:
 
* Янкоўскі, Ф. М. Абразкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.