Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
 
Галоўнай праблемай і таямніцай у вывучэнні «Крэўскай уніі» з'яўляецца адсутнасць акта аб інкарпарацыі. Л. Корчак меркавала, што Крэўскі акт з'яўляўся прэлімінарным шлюбным кантрактам, пасля якога бакі павінны былі заключыць другі — канчатковы акт, у якім бы агаворваліся фінансавыя пытанні і санкцыі за іх невыкананне. У крыніцах 1386 г. захаваліся згадкі аб тым, што ў лютым 1386 г. сапраўды быў заключаны нейкі «кантракт» паміж Ягайлам, польскімі магнатамі і каралевай Ядвігай. Змест гэтага дакумента невядомы: хутчэй за ўсё ў ім больш падрабязна паўтараліся абавязацельствы Крэўскага акта. Але гэта не быў акт аб інкарпарацыі.
 
== АКТ КРЭЎСКАЙ УНІІ 1385 г<ref>Энцыклапедыя. Вялікае Княства Літоўскае - Том 3 - 2010</ref> ==
{{зноскі}}
Мы, Ягайла, з Божай ласкі вялікі князь літвінаў і Русі пан і дзедзіч прыроджаны, даводзім да ведама ўсіх, каму належыць і хто будзе бачыць гэтыя лісты, тое, аб чым нам нагада- на ад найяснейшай пані Э(льжбеты), з Божай ласкі Каралевы Венгрыі, Польшчы, Далмацыі і г.д. праз шаноўных і шля- хетных мужоў паноў Стэфана, прэпазіта чанадскага<sup>1</sup>; Ла- дзіслава, сына Какаса дэ Каза, кашталяна Патака<sup>2</sup>; Улодку, чашніка кракаўскай; Мікалая, кашталяна завіхосцкага; і Крысціна, дзяржаўцу казімірскага.
 
Найперш яны казалі аб тым, як высокашаноўны князь Ягайла, вялікі князь літвінаў і г.д., направіў сваіх урачыстых паслоў да паноў жыхароў Польшчы, а потым і да яе каралеўскай вялікасці. Тыя ж, якія да каралеўскай вялікасці былі накіраваны, мелі пры сабе даверчыя лісты ад паўнамоц- нага, галоўнага і яснавяльможнага пасла, а менавіта ад знакамітая князя Скіргайлы, брата вялікага князя пана Ягайлы, які па некаторых пэўных прычынах персанальна да яе каралеўскай вялікасці прыехаць не змог. Яго ж паслы князь Барыс і Гайка, стараста віленскі, той жа пані каралеве Венгрыі так апавядалі і мовілі:
 
«Як многія імператары, каралі і розныя князі з тым жа вялікім князем літвінаў прагнулі, імкнуліся і жадалі ўстана- віць навечна блізкае сваяцтва, то Бог усемагутны наканаваў Гэта зрабіць асабіста яе каралеўскай вялікасці.
 
Таму, найяснейшая пані, дзеля такой збавіцельнай тайны няхай бы прыняла ваша вялікасць гэтага вялікага князя Ягайлу ў сыны, аддаўшы яму ў законныя жонкі Найсвяцейшую панну Ядвігу, дачку вашу ўлюбёнейшую. І ад гэтага, ве- рым, будзе хвала Госпаду, збавенне душам, гонар людзям і прымнажэнне каралеўству.
 
Між тым, як будзе належным чынам здзяйсняцца тое, аб чым ішла гаворка, вялікі князь Ягайла з усімі братамі сваімі, яшчэ не хрышчонымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях, імкнецца, прагне і жадае прыняць веру каталіцкую святой рымскай царквы. І тое, што многія імператары і розныя князі моцна стараліся, але так і не здолелі ў яго здабыць, той гонар Бог усемагутны для яе каралеўскай вялікасці збярог.
 
Для трываласцi несумненнасці і цвёрдасці гэтай рэчы той жа вялікі князь Ягайла абяцае ўсе скарбы свае ахвяраваць і выдаць для вяртання страт, панесеных абодвума ка- ралеўствамі, як Польшчай, так і Літвой, калі тая ж пані каралева Венгрыі выдасць за яго замуж сваю дачку Ядвігу, кара- леву Польшчы вышэйназваную.
 
Таксама абяцае вялікі князь Ягайла грошы па дагаворы, заключаным пад суму залогу паміж той жа каралевай Венгрыі, з аднаго боку, і герцагам Аўстрыі, з другога боку, а менавіта дзвесці тысяч фларынаў, даць і выплаціць наяўным разлікам.
 
Таксама вялікі князь Ягайла абяцае і абавязаўся ўлас- нымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны.
 
Таксама вялікі князь Ягайла абяцае ўсіх хрысціян, а асабліва людзей абодвух полаў, узятых з Польскай зямлі і выведзеных у якасці палонных, вярнуць назад вольнымі такім чынам, каб кожны альбо кожная з іх пайшлі, куды самі пажадаюць.
 
Нарэшце князь вышэйназваны Ягайла абяцае землі свае Літвы і Русі навечна далучыць да кароны Каралеўства Польскага».
 
І мы, Ягайла, вялікі князь літвінаў вышэйзгаданы, пасольскія заявы, абвешчаныя і дэклараваныя належным чынам з нашага боку праз ўпамянутага Скіргайлу, брата нашага ўлюбёнейшага, перад названымі баронамі Каралеўства Польскага, а таксама падобным жа і належным чынам выкладзеныя праз паслоў таго ж брата нашага свяцейшага перад пані Елізаветай, каралевай Венгрыі вышэйназванай, у прысутнасці названых прадстаўнікоў альбо паслоў той жа пані Каралевы, як венграў, так і палякаў, дасланых да нашай вялікасці, разам з нашымі братамі ніжэйапісанымі, а менавіта панам Скіргайлам, Карыбутам, Вітаўтам, Лугве- нам, князямі літвінаў, і ад імя іншых нашых братоў, прысут- ных і адсутных, пацвярджаем і паведамляем пра Гэта як згаданай пані каралеве, так і ўпамянутым баронам Каралеўства Польскага.
 
Гэтыя ж пасольскія заявы мы загадалі замацаваць і зацвердзіць нашай і нашых братоў вышэйапісаных пячаткамі.
 
Дадзена ў Крэве, у панядзелак напярэдадні Успення святой Марыі Прыснадзевы, у год Гасподні 1380 пяты.
 
Заўвагі:<sup>1</sup> Маецца на ўвазе Чанадская (Csanad) епархія з цэнтрам у г. Сегед на паўднёвым усходзе сучаснай Венгрыі. <sup>2</sup> Верагодна, гаворка ідзе пра г. Латак, сучасны Шарошпатак на паўночным усходзе Венгрыі.{{зноскі}}
 
{{Польска-літоўскія уніі}}