Глебазнаўства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Глебазнаўства''' — навука пра [[Глеба|глебу]]<ref>{{Кніга|аўтар = Забавин. М.В|загаловак = Почвоведение|адказны= |выданне= |месца = Саратов|выдавецтва= |год = 2004|старонкі= 04|старонак= 54|isbn = }}</ref>, як самастойнае прыроднае цела. Уваходзіць у склад [[прыродазнаўства]], адносіцца да [[Навукі аб Зямлі|навук аб Зямлі]]. Глебазнаўства вывучае паходжанне, развіццё, будову, склад, уласцівасці, урадлівасць і распаўсюджванне глебаў, а таксама распрацоўвае меры па іх ахове і рацыянальным выкарыстанні.
 
Заснавальнік навукі пра глебу — рускі вучоны [[Васіль Васільевіч Дакучаеў|В. В. Дакучаеў]].
Дзякуючы доктарскай дысертацыі і манаграфіі [[Васіль Васільевіч Дакучаеў|В. В. Дакучаева]] «''Русский чернозём''»<ref>''Докучаев В. В.'' Русский чернозем: Отчет Императорскому вольному экономическому обществу. СПб.: тип. Деклерона и Евдокимова, 1883. III, IV, 376 с.</ref> глебы сталі самастойным аб'ектам даследавання, а абарона дысертацыі (23 снежня [[1883]] года<ref>Абарона адбылася 11 снежня, зацверджана на пасяджэнні 19 снежня 1883 г. (па старым стылі). Диплом // В. В. Докучаев: Сочинения. Т. 9. М.: Изд-во АН СССР, 1961. С. 160.</ref>) стала датай нараджэння новай навуковай дысцыпліны (самастойнай навукі) — глебазнаўства<ref>''Розанов Б. Г.'' История почвоведения // Почвоведение. Ч. 1. М.: Высшая школа, 1988. 26-34 с.</ref>.
 
Глебазнаўства выкарыстоўвае вынікі геалагічных даследаванняў рэчыўнага складу і ўласцівасцяў горных парод, якія выходзяць на дзённую паверхню зямной кары. Паверхневыя гарызонты горных парод, якія пад уздзеяннем глебаўтваральных працэсаў ператвараюцца ў глебу, называюцца мацярынскімі, або глебаўтваральнымі, пародамі. Іх уласцівасці і склад залежаць ад горных парод, разнастайнасць якіх вельмі вялікая. Асаблівая роля ў глебаўтварэнні належыць жывым арганізмам. Ад іх уздзеяння горная парода ператвараецца ў глебу і фармуецца яе ўрадлівасць.
 
Разнастайнасць кліматычных умоў, расліннасці, горных парод, рэльефу, розны ўзрост асобных тэрыторый абумоўліваюць вялікую якасную разнастайнасць глебы ў прыродзе. Маючы ўласцівасць урадлівасці, у сельскай гаспадарцы глеба — гэта галоўны сродак вытворчасці.
 
Чалавек значна ўплывае як на глебаўтварэнне, уласцівасці, рэжымы, урадлівасць глебы, так і на прыродныя фактары, што вызначаюць глебаўтварэнне. Такім чынам, глебазнаўства вывучае глебу, яе асобнае прыроднае цела, як сродак вытворчасці, як прадмет прыкладання чалавечай працы, а таксама, у вядомай ступені, як прадукт гэтай працы<ref>Асновы аграноміі / пад рэд. Л. А. Верамейчык. — Мн., 1999</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Асновы аграноміі: Падручнік / Л. А. Верамейчык, I. М. Багдзевіч, А. Ф. Гуз і інш.; Пад рэд. Л. А. Верамейчык. — Мн.: Ураджай, 1999. - 416 с.: іл. ISBN 985-04-0122-2
* ''Ганжара Н. Ф.'' Почвоведение.— М.: Агроконсалт, 2001. — 392 с. — ISBN 5-94325-003-4
* ''{{нп3|Глеб Усеваладавіч Дабравольскі|Добровольский Г. В.|ru|Добровольский, Глеб Всеволодович}}, Никитин Е. Д.'' Сохранение почв как незаменимого компонента биосферы. — М.: Наука, 2000. — 185 с.
Радок 15 ⟶ 22:
 
{{Галіны прыродазнаўства}}
 
[[Катэгорыя:Глебазнаўства| ]]