Мікалай Мікалаевіч Улашчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Навукова-даследчыцкая дзейнасць ==
Галоўныя кірункі даследаванняў — праблемы аграрнай гісторыі, крыніцазнаўства, археаграфіі Беларусі, айчыннага летапісання. Першыя публікацыі прысвечаны нацыянальнамнацыянальнаму кнігазнаўству, археалагічным раскопкам Банцараўскага гарадзішча (сааўтар С. С. Шутаў). У манаграфіі «Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. ў Літве і Заходняй Беларусі» (1965) паказаў спецыфіку аграрнага ладу на літоўска-беларускіх землях, узмацнення там эканамічных і сацыяльных зрухаў, а ў выніку развіццё тэндэнцыі, набліжанай да заходнееўрапейскіх краін, па т.зв. прускім шляху, якая стрымлівалася феадальна-прыгонніцкай сістэмай царскай Расіі.
 
У «Нарысах па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» (1973) прааналізаваў актавы матэрыял па гісторыі Беларусі, часткова Літвы і Украіны паводле археаграфічных публікацый за 1824—1940, паказаў дзейнасць даследчыкаў І. Грыгаровіча, І. Лабойкі, І. Даніловіча, С. Пташыцкага, П. Бяссонава, Я. Галавацкага, Дз. Даўгялы, М. Доўнар-Запольскага, У. Пічэты і інш. у стварэнні аб'ектыўнай, дакументальна абгрунтаванай карціны беларускай мінуўшчыны, раскрыў палітыка-ідэалагічную тэндэнцыйнасць тагачасных афіцыйных выданняў, у т.л. Віленскай археаграфічнай камісіі. 2-я частка гэтага твора (захавалася ў рукапісе, выдадзена пасмярртна пад назвай «Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі», уклад. Я. М. Кісялёва, В. У. Скалабан, 1999) прысвечана крытычнаму разгляду зборнікаў дакументаў па гісторыі Беларусі 17 — 1-й пал. 19 ст., па руска-беларускіх сувязях 16—17 ст., выданняў Інстытута літаратуры АН БССР, крыніцазнаўчых матэрыялаў па беларускай літаратуры 19 ст., выданняў пра жыццё і творчасць Я. Купалы і Я. Коласа. 3 задуманага 3-га раздзела археаграфічных прац (разгляд публікацый мемуарных крыніц па гісторыі Беларусі 19 — пач. 20 ст.) прааналізаваў успаміны [[Э. Вайніловіч]]а.
Радок 19:
Упершыню пераклаў на рускую мову і падрыхтаваў да выдання [[Хроніка Быхаўца|«Хроніку Быхаўца»]] (1966), складальнік і рэдактар 32-га (1975) і 35-га (1980) тамоў беларуска-літоўскіх летапісаў у серыі Поўны збор рускіх летапісаў. Адшукаў і апісаў Ленінградскі і Краснаярскі спісы «Хронікі літоўскай і жамойцкай». Сістэматызацыя, навуковыя каментарыі, гістарыыяграфічны і археаграфічны аналіз летапісаў вызначаюцца грунтоўнасцю меркаванняў і аб'ектыўнасцю.
 
НавуковуНавуковую значнасць маюць і гіпатэтычныя меркаванні М. Улашчыка пра дзяржаўна-кансалідуючую ролю старажытнага [[Наваградак|Наваградка]], мажлівае летапісанне ў ім, пра 15 страчаных «русКіхрускіх» (беларускіх) летапісаў, выкарыстаных у «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага, і інш.
 
Спалучэнне даследчыцкай дакладнасці з апавядальнай займальнасцю характэрна для гісторыка-этнаграфічных, краязнаўчых, мемуарных прац «Была такая вёска» (1989), «Хроніка» («Скарыніч», вып. 1—3, 1991—97), «Краязнаўства» («Маладосць», 1999—2000).
 
== Творы ==