Максім Танк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
працаць змяніла на працаваць
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
Бацька Максіма Танка – Іван Хвёдаравіч Скурко (нар. 1882 г.; старэйшы сын Хвёдара Маркавіча), маці – Домна Іванаўна Хвалько (родам з вёскі Задубенне, што ля мястэчка Крывічы). Івану Хвёдаравічу з ранняга юнацтва давялося зведаць цяжкай працы: арандаваў зямлю, шыў боты, ганяў плыты, наймаўся лесарубам, хадзіў на панскі луг капаць канавы. Быў не вельмі пісьменны: толькі адну зіму адвучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў в. Новікі, а потым яшчэ некалькі месяцаў у Мядзельскім народным вучылішчы.
 
У Івана Хвёдаравіча былі брат Ціхан, сёстры – Соф’я і Хрысціна. Бацька Максіма Танка быў адным з найбагацейшых гаспадароў у вёсцы, яго род меў 60 дзесяцін зямлі. Але ўсё гэта было дзякуючы працы усёйўсёй вялікай сям’і. Пазней за «кулацкае» паходжанне ў сталінскія часы пад Максім Танка падкопваліся спецслужбы, і раскулачванне ў канцы 1940-х іх сям'ю абмінула толькі таму, што паэт загадаў бацькам тэрмінова ўступіць у калгас<ref>{{cite web| author =Скурко А. | date =17 верасня 2012 года| url =http://nn.by/?c=ar&i=79959 | title =Дубы Максіма Танка | work = |publisher =[[Наша Ніва (1991)| Наша Ніва]]| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], увосень 1914 года, Івана Фёдаравіча мабілізавалі ў войска. Ён быў добрым шаўцом, з нагоды чаго быў накіраваны ў шавецкую майстэрню ў [[Пскоў]]. Ад шлюбу з Домнай Іванаўнай меў дзяцей: сыноў Яўгена (Максім Танк) і Фёдара, дачок Веру і Людмілу<ref name="Мядзель" />.
 
=== Дзяцінства. Школьныя і гімназійныя гады ===