Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Кіраўніком ВШПЛМ [[В. Кубэ]] прызначыў Ё. Сівіцу, шэфа школьнага інспектарату. Абедзве структуры падпарадкоўваліся Генеральнаму камісарыяту Беларусі і працавалі пад кіраўніцтвам Сівіцы да канца акупацыі. Тэхнічным кіраўніком выдавецтва быў [[Язэп Найдзюк]]. Яно цесна кантактавала з [[Беларуская народная самапомач|БНС]]. У выдавецтве працавалі: [[Мікола Байкоў]], [[Антон Лёсік]], [[Аўген Калубовіч]], [[Язэп Гладкі]] і інш. 3 ім супрацоўнічалі [[Янка Станкевіч]], [[Яўхім Кіпель]], Пётр Кісель, [[Аляксей Туранкоў]], [[Мікола Шчаглоў]], [[Анатоль Тычына]] і інш.
 
Першай кнігай, якая выйшла з друку напрыканцы 1942  г., стаў "«Беларускі лемантар"» Пятра Кісяля  — дырэктара адной з мінскіх школ. Агулам ВШПЛМ выдала 24 кнігі.<ref>Ю. Туронак (2002)</ref>
 
Хаця асноўнай задачай ВШПЛМ быў выпуск літаратуры для патрэб школьніцтва, яно таксама выпусціла песеннікі, рэпертуарны зборнік, казкі, мастацкую, рэлігійную, вайсковую, навуковую і навукова-папулярную літаратуру. Пераважную частку выданняў складалі арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, апрацаваныя ва ўмовах нямецкай акупацыі. Да іх ліку належалі школьныя падручнікі П. Кісяля, [[А. Лёсік]]а, [[Я. Станкевіч]]а і [[Зоф'я Дабрынская|3. Дабрынскай]], зборнікі паэзіі і апавяданняў [[Н. Арсеннева]]й, [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[М. Лясун|М. ЛесунЛесуна]]а, [[Алесь Салавей|А. Салаўя]] і [[Л. Случанін]]а, а таксама апрацаваны [[Я. Станкевіч]]ам пры ўдзеле [[Антон Адамовіч|А. Адамовіча]] "«Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны"». "«Граматыка"» [[Б. Тарашкевіч]]а лічылася перавыданнем яе пятага віленскага выпуску, аднак яна была перапрацаваная і дапоўненая А. Лёсікам, [[К. Шкуцька]]м і А. Адамовічам згодна з патрабаваннямі новага правапісу. Кніга [[Я. Найдзюк]]а "«Беларусь учора і сяньня"» мела характар навукова-папулярнай працы, прызначанай для нацыянальнай адукацыі інтэлігенцыі і старэйшай моладзі, у прыватнасці, для вучняў настаўніцкіх семінарый. Новымі былі выданні фальклорных песень "«Ой, прыйшла каляда"», "«Вясна-красна"» і "«Зборнік купальскіх і жніўных песьняў"» з музычнай гарманізацыяй М. Шчаглова, А. Туранкова і інш. Некаторыя кнігі, як "«Зборнік сцэнічных твораў"», "«Выбраныя беларускія народныя казкі"» і "«Што трэба ведаць кажнаму беларусу"» [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], былі перадрукам ранейшых выданняў, прычым апошняя была пашырана Я. Найдзюком. Прапаведнік царквы баптыстаў у Беларусі [[Антон Кецка]] апрацаваў у 1942  г. "«Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік"», змешчаныя ў ім 142 рэлігійныя гімны былі часткова перадрукаваныя з папраўкамі з даваенных песеннікаў і часткова новаперакладзены Наталляй Арсенневай з нямецкай мовы. Да перакладной літаратуры таксама адносіўся "«Страявы вайсковы статут"», апрацаваны Віталем Мікулам на загад [[Іван Ермачэнка|I. Ермачэнкі]] для патрэб самааховы, паліцыі і школьнай моладзі.
 
16 кніг, выпушчаных ВШПЛМ, было надрукавана кірыліцай, 7  — [[беларуская лацінка|лацінкай]], 1  — двума алфавітамі; лацінкай друкаваліся пераважна школьныя падручнікі. Кнігі друкаваліся, за рэдкім выключэннем, у Мінску і [[Вільня|Вільні]]. Яны выпускаліся адносна вялікімі накладамі, напр. граматыка Тарашкевіча і кірылічны варыянт "«Правапісу"» А. Лёсіка выдадзеныя 100-тысячным накладам кожная, а арыфметычныя задачнікі і лацінічны варыянт "«Правапісу" » — па 50 тыс. асобнікаў. Больш за палову выданняў ВШПЛМ, былі надрукаваныя ў апошнія месяцы акупацыі  — ад снежня 1943 да чэрвеня 1944  г., толькі частка іх накладаў магла быць распаўсюджаная, з прычыны эвакуацыі таксама не было закончана выданне некалькіх кніг, падрыхтаваных ВШПЛМ да друку.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944).  — Мн., 2002.
 
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944]]