Курасоўшчына (парк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
У парку знаходзіцца штучнае [[вадасховішча Лошыца]]. Парк праектаваўся як частка [[Лошыцкая водная сістэма|Лошыцкай воднай сістэмы]] і [[Водна-зялёны дыяметр Мінска|водна-зялёнай сістэмы Мінска]].
== Гісторыя ==
Парк быў закладзены ў 1985 г. ''«у гонар 40-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай айчынай вайне»''. Пры будаўніцтве парку быў выкарыстаны натуральны прыродны ландшафт (зялёны масіў) наяўнага Лошыцкага вадасховішча.
 
Само [[Лошыцкае вадасховішча]] было створана ў 1970-х гг. выключна для практычных мэт — забеспячэння тэхнічных працэсаў прадпрыемства «Інтэграл», якое знаходзілася побач са ствараемым вадасховішчам, — шляхам перакрыцця рэчкі Лошыца ў двух месцах.
 
Пры будаўніцтве парку была створана набярэжная, дарожкі, асвятленне, электрападстанцыя, грамадскі туалет.
 
У парку планавалася будаўніцтва палаца культуры НВА «Інтэграл», якое так і не было пачата.
 
Да пачатку 1990-х гг. парк прыйшоў у запусценне.
 
У 2000-х гг. пачалася рэканструкцыя парку, было ачышчана вадасховішча, пабудаваны веладарожкі, а таксама спартыўны аб'ект «Сонечная даліна» з выкарыстаннем штучнага ўзвышша, якое ўтварылася яшчэ ў ходзе будаўніцтва Лошыцкага вадасховішча, — у якасці схілу для гарналыжных відаў спорту. Былі пабудаваны пад'ёмнікі і ўстаноўкі для штучнага аснежвання схілаў, а таксама рэстаран і кемпінг. Да чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе, які прайшоў у Мінску ў 2014 г., на тэрыторыі парку быў пабудаваны гатэль «Холт Тайм».
== Літаратура ==
* Архитектура Советской Белоруссии — Architecture of the Soviet Byelorussia / [[Віктар Іванавіч Анікін|В. И. Аникин]], [[Іван Іванавіч Боўт|И. И. Бовт]], [[Анатоль Аляксандравіч Воінаў|А. А. Воинов]], Ю. В. Потапов, [[Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі|В. Э. Соколовский]]; Под общ. ред. В. И. Аникина. — Москва : Стройиздат, 1986. — 319 с.