Свята-Дабравешчанская царква (Жытомля): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Дабравешчанская царква''' - праваслаўны храм у в. Жытомля Гродзенскага раёна...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Дабравешчанская царква''' - праваслаўны [[храм]] у в. [[Жытомля]] [[Гродзенскага раён]]а.
 
== Гісторыя ==
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1743 г. з дрэва , у 1864 г. капітальна адрамантавана.
 
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Пачатковы яе выгляд змяніўся пасля аднаўлення ў 1864 г. - храм быў гарызантальна ашаляваны, накрыты агульным 2-схільным дахам, на званіцы надбудаваны шацёр з макаўкай, устаноўлены новы іканастас. Але захавалася выцягнутая па падоўжнай восі 3-зрубная прасторавая кампазіцыя — асноўны зруб мае з усходняга боку працяглы прыруб прамавугольнай апсіды з утульнымі бакавымі рызніцамі, а з заходняга — 2-ярусную шатровую званіцу (васьмярык на чацверыку) . Галоўны ўваход у храм аформлены сціплым ганкам пад 2-схільным дахам на 2 слупах з падкосамі. Фасады рытмічна расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны разным падкарнізным фрызам.
 
== Інтэр'ер ==
Манументальнасць і ўрачыстасць інтэр'еру надаюць 6 драўляных калон з перакінутымі паміж імі аркамі, што падзяляе ўнутраную прастору на 3 нефы, цэнтральны з якіх павялічаны і перакрыты плоскай столлю, бакавыя — паката нахіленай. Меўся шанаваны абраз «Маці Божая».
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
{{няма катэгорый}}