Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Унебаўзяцце Дзевы Марыі у Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Паданне
Радок 17:
 
=== Біблейскія тэксты ===
У [[Біблейскі канон|кананічных]] тэкстах [[Біблія|Бібліі]], якія прызнаюцца ўсімі асноўнымі плынямі [[хрысціянства|хрысціянства]], Унебаўзяцце Марыі не згадваецца.
 
== Паданне ==
=== Звеставанне ===
Паводле адных звестках Марыя жыла ў [[горад Эфес|Эфесе]] пад апекай [[Яна Багаслоў|Яна Багаслова]], па другіх — у яго ж доме ў [[Іерусалім]]е, на [[Сіёнская гара|Сіёнскай гары]], пра што сведчылі на пачатку [[VI ст.]] [[Патрыярх града Іерусаліма і ўсяе Палесціны|іерусалімскія патрыярхі]] [[Мадэст Іерусалімскі|Мадэст]] і [[Сафроній Іерусалімскі|Сафроній]]<ref name="catholic2"/>.
 
Аднойчы, калі Марыя ўжо чарговы раз малілася на [[Алейная гара|Алейнай гары]], з'явіўся [[Арханёл Габрыэль]] з весткай аб набліжэнні Яе перасялення на неба, дзе [[Хрыстос]] ужо падрыхтаваў Ёй месца каля сябе (Другое Звеставанне). І як доказ арханёл пакінуў сарваную ў [[рай|раі]] галінку [[Фінікавая пальма|фінікавай пальмы]], каб яе неслі перад [[труна|труной]] падчас пахавання. Марыя згасла ціха, без мук. Старажытныя хрысціянскія аўтары ўжываюць для апісання Яе адыходу словы «сон», «спачынак» (Pausatio), «пераход» (Transitus), «засненне» (Dormitio), «унебаўзяцце» (Assumptio, ad sumeu — браць да сябе, да Бога). Калі Багародзіца аддавала апошнія наказы [[апостал]]ам [[Ян, евангеліст|Яну]] і [[Якуб, апостал|Якубу]], раптам пачуўся шум і над домам з'явіліся светлыя [[вобла]]кі з апосталамі, які былі прынесены з розных краін, каб прысутнічаць пры Яе засненні. Тут жа знаходзіўся [[апостал Павел]] са сваімі вучнямі [[Дзіянісій Арэапагіт|Дзіянісіем Арэапагітам]], Ерафеем, [[Цімафей Эфескі|Цімафеем]] і іншымі {{нп3|Апосталы ад сямідзесяці|з 70 вучняў|ru|Апостолы от семидесяти}}<ref name="catholic2"/>.
 
=== Пахаванне ===
На трэці дзень пасля Звеставання ў доме ў святле нябеснай славы з'явіўся Хрыстос, каб перанесці на сваіх руках душу Марыі на нябёсы. Цела ж Яе апосталы на плячах панеслі праз [[Іерусалім]] у [[Гефсіманскі сад]] да {{нп3|Грабніца Багародзіцы|пячоры|ru|Гробница Богородицы}}, дзе былі пахаваны Яе бацькі [[святы Яўхім|Яўхім]] і [[святая Ганна|Ганна]], а таксама Яе муж [[Іосіф Абручнік|Юзаф]]. У час гэтай працэсіі адзін з іўдзейскіх [[першасвятар]]оў, Аўфоній, са злосці і зайздрасці кінуўся да ложа, каб скінуць цела Марыі на зямлю, але, як толькі даткнуўся да ложа, анёл адсек яму рукі мячом гневу Божага. Калі ж напалоханы Аўфоній увераваў і голасна пацвердзіў, што Ісус ёсць [[Месія]], адсечаныя рукі зрасліся<ref name="catholic2"/>.
 
=== Унебаўзяцце ===
Паводле позніх [[апокрыф|апакрыфічных тэкстаў]], складзеных невядомымі аўтарамі ў канцы [[V]] — пачатку [[VI]] стагоддзя, у пахаванні Дзевы Марыі не ўдзельнічаў [[апостал Тамаш]], які прапаведаваў у [[Індыя|Індыі]]. Ён прыбыў у Іерусалім толькі на трэці дзень і вельмі шкадаваў, што спазніўся. Каб ён мог развітацца з Маці Божай, апосталы адвалілі камень пячоры, але знайшлі там толькі пахавальныя палотны. У той жа вечар яны ўбачылі Найсвяцейшую Дзеву ўверсе над сабой і зразумелі, што Яна ўзятая на неба<ref name="catholic2">[http://media.catholic.by/nv/n13/art3.htm Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. УНЕБАЎЗЯТАЯ]</ref>.
 
== Свята ==