Розніца паміж версіямі "Друцк"

17 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
== Гісторыя ==
[[Дзядзінец]] і [[вакольны горад]] старажытнага Друцка (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — [[пасад]], на левым.<ref>Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.</ref>. Паводле сведчання [[Друцкае Евангелле|Друцкага Евангелля]], у [[1001]] тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара Аляксандра Сулакадзэва, які такім чынам хацеў падвысіцьпавысіць кошт рукапісу. Першае ўзгаданнеўпамінанне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.
 
3 летапісаў бачна, што ў [[11 стагоддзе|XI]]—[[12 стагоддзе|XII]] ст. Друцк уваходзіў у склад [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]]. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання [[Усяслаў Брачыславіч]], калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.
 
У складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з [[1101]]). У час адной з войнаў [[12 стагоддзе|XII]] ст. горад быў цалкам разбураны ([[1116]]). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя [[Рагвалод Барысавіч|Рагвалода Барысавіча]], які ў [[1158 ]] г. з менскага палону прыехаў у Слуцк. Тут ён даведаўся, што дручане і некаторыя з палачанаўпалачан гатовыя актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка ([[1159]]). Глеба РасціслававічаРасціславіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.
 
У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояўвоінаў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое «пасіўнае» супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу таемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.
 
Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вял.кн.вялікага князя літоўскага [[Рынгольд]]а і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў [[Вялікае княства Літоўскае]]. Але верагоднасць гэтых звестак сумніўная. Магчыма, у час праўлення [[ГедымінГедзімін]]а паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за вялікакняжацкі сталец паміж [[Свідрыгайла]]м і [[Вітаўт]]ам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванніспачуванні свайму саперніку і прымусіў «княжат друцких с боярам своими» прысягнуць яму.
 
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524, калі ў выніку бою паміж [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскімі]] войскамі горад быў спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, разбурэнні і паборы абодвух бакоў паставілі горад на ўзровень малалюднага мястэчка.
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
 
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду кн.князёў [[Род Друцкіх|Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
 
Горад часоў [[16 стагоддзе|XVI ст.]] апісваўся ў апавяданнях канца [[17 стагоддзе|XVII ст.]] як такі, што меў 7 міль акружнасці і славіўся двума сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».</ref>.