ПІД-рэгулятар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
Чым больш каэфіцыент прапарцыйнасці паміж уваходным і выходным сігналам (каэфіцыент узмацнення), тым менш статычная памылка, аднак пры занадта вялікім каэфіцыенце ўзмацненні пры наяўнасці затрымак (запазненні) у сістэме могуць пачацца [[аўтаваганні]], а пры далейшым павелічэнні каэфіцыента сістэма можа страціць устойлівасць.
 
=== Інтэгравальны складнік ===
Інтэгравальны складнік прапарцыйны інтэгралу па часе ад адхілення рэгуляванай велічыні. Яго выкарыстоўваюць для знішчэння статычнай памылкі. Ён дазваляе рэгулятару з часам улічыць статычную памылку.
 
Калі сістэма не зазнае вонкавых узрушэнняў, то праз некаторы час рэгуляваная велічыня стабілізуецца на зададзеным значэнні, сігнал прапарцыйнага складніка будзе роўны нулю, а выходны сігнал будзе цалкам забяспечвацца інтэгравальным складнікам. І ўсё ж, інтэгравальны складнік таксама можа прыводзіць да аўтаваганняў пры няправільным выбары яго каэфіцыента.
 
{{пішу}}