Хларапласты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літ-ра
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Überseemuseum Bremen 2009 238.JPG|thumb|250px|Мадэль хларапласта]]
'''Хларапласты''' — зялёныя [[пластыды]], якія сустракаюцца ў клетках[[клетка]]х [[расліны|раслін]] і некаторых [[бактэрыі|бактэрый]]. З іх дапамогай адбываецца [[фотасінтэз]]. Хларапласты ўтрымоўваюць [[хларафіл]]. З'яўляюцца дзвухмембраннымі арганеламі. Пад двайнай мембранай маюцца тылакоіды (мембранныя ўтварэнні, у якіх знаходзіцца электронтранспартны ланцуг хларапластаў).
 
Зялёны колер хларапластаў абумоўлены прысутнасцю ў іх асноўных фотасінтэтычных пігментаў — хларафілаў. Хларапласты ўтрымліваюць таксама дапаможныя пігменты — аранжавыя, жоўтыя або чырвоныя [[караціноіды]].
 
У раслін у адной [[клетка|клетцы]] [[ліст]]а можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў хларапластаў, а ў некаторых водарасцей — толькі 1—2 гіганцкія хларапласты (напр. у [[хларэла|хларэлы]] або [[спірагіра|спірагіры]]).
 
Часцей за ўсё хларапласты маюць форму дваякавыпуклай лінзы. Як і для [[мітахондрыі|мітахондрый]], для хларапластаў характэрна двухмембранная будова. Паміж вонкавай і ўнутранай мембранамі знаходзіцца міжмембранная прастора. Вонкавая мембрана роўная, яна абмяжоўвае хларапласт. Унутраная мембрана ў працэсе развіцця хларапласту ўтварае замкнутыя дыскападобныя ўтварэнні — тылакоіды. Стосікі ляжачых адзін на другім тылакоідаў называюцца гранамі.
 
У мембранах тылакоідаў размешчаны фотасінтэтычныя пігменты, якія паглынаюць святло, а таксама ферменты, што ўдзельнічаюць у пераўтварэнні энергіі святла.
 
Унутранае асяроддзе хларапласту — строма. У ёй змешчаны кальцавыя малекулы [[ДНК]], усе тыпы [[РНК]], [[рыбасомы]], запасныя рэчывы ([[ліпіды]], зерні [[крахмал]]у) і розныя [[бялкі]], у тым ліку ферменты, якія ўдзельнічаюць у фіксацыі [[вуглякіслы газ|вуглякіслага газу]].
 
Асноўная функцыя хларапластаў — ажыццяўленне [[фотасінтэз]]у. Акрамя таго, у іх адбываецца сінтэз АТФ, некаторых ліпідаў і бялкоў.
 
Хларапласты здольны дзяліцца, дзякуючы чаму іх колькасць у клетцы можа павялічвацца.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
* Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. ISBN 978-985-03-2169-5
 
{{cytology-stub}}
{{Арганелы}}