Міфалогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, дапаўненне з БелЭн
Радок 37:
Міфалогія занатавала адносіны чалавека і прыроды. Гэта зведзеныя ў сістэму назіранні чалавека над прыродай, максімальна абагульнены вопыт, выяўлены праз сістэму вобразаў. Міф заснаваны на тым, што ў Космасе ўсё знаходзіцца ў сувязі. Чалавек уключаны ў агульны кругаварот, не стаіць над прыродай, а жыве суладна з ёю.
 
Міфы, сусветныя рэлігіі (якія ўзніклі з міфалогіі), легенды і паданні народаў свету зыходзяць з існавання — у нейкі час і ў нейкім месцы — асаблівых ведаў, намнога багацейшых за сённяшнія. Міфалогія — гэта зашыфраваныя ў сімвалічнай форме старажытныя веды. Канкрэтным сімвалічным увасабленнем такога роду ведаў былі [[Залатое Руно]], [[Жар-птушка]], [[Святы Грааль|Грааль]], [[філасофскі камень]].
 
Сучасныя даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што міфалогія — народны аналаг навукі, бо яна занатавала найбагацейшыя веды продкаў аб прыродзе. Паводле Т. Шамякінай, міф — народная філасофія, філасофія ў вобразах.