Сагаўнікавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 47:
Развіццё семязачатка адбываецца наступным чынам. На мегаспарафіле ўзнікае нуцэлус у выглядзе невялікага бугарка з аднолькавых клетак. Па меры яго росту ад асновы нуцэлуса вырастае інтэгумент. Ён моцны, трохслойны. Знешні і ўнутраны слаі мясістыя з праводзячымі пучкамі (васкулярызаваныя), а паміж імі — сярэдні камяністы слой. Інтэгумент не поўнасцю змыкаецца ўверсе і ўтварае мікропілі — пылкаўваход. У верхняй частцы нуцэлуса ў выніку аслізнення клетак узнікае пылковая камера са сліззю, кропелька якой выступае праз мікропіле.
 
У верхняй частцы нуцэлуса адасабляецца адна буйная [[клетка]] — мацярынская клетка мегаспор. Яна рэдукцыйна дзеліцца з утварэннем 4 гаплоідных мегаспор. Яны размяшчаюцца ланцужком адна над другой па вертыкалі. Тры верхнія мегаспоры адміраюць, а ніжняя прарастае і ўтварае жаночы зарастак (гаметафіт) — першасны эндасперм. Зарастак, такім чынам, знаходзіцца ўнутры семязачатка. На жаночым зарастку фарміруюцца два архегоніі. [[Архегоній]] складаецца з буйной яйцаклеткі, рана адміраючай брушной канальцавай клеткі і дзвюх шыйкавых клетак.
 
Над архегоніямі перыферычныя клеткі зарастка разрастаюцца і фарміруюць унутраную поласць, называемую археганіяльнай камерай. Паступова дно пылковай камеры разбураецца, і яна (пылковая камера) зліваецца з археганіяльнай камерай.