Розніца паміж версіямі "Іна Валер’еўна Соркіна"

няма тлумачэння праўкі
др (кат.)
== Біяграфія ==
Вучылася ў СШ № 2 [[Капыль|г. Капыля]]. Скончыла гістарычны факультэт (1993), аспірантуру (1996) [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы|Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы]]. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта. Даследуе гісторыю [[мястэчка|мястэчак]] Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх [[яўрэі|яўрэяў]]. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010.). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
 
У 2014 годзе Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі, якую падтрымлівае шэраг значных польскіх універсітэтаў. Узнагарода ўяўляе сабой магчымасць цягам акадэмічнага году наведаць па чарзе універсітэты з лекцыямі для польскіх студэнтаў на тэму гісторыі або сучаснасці Беларусі. Акрамя таго, лаўрэат мае магчымасць праводзіць уласныя даследаванні<ref>[http://www.t-styl.info/by/116/news/12432/ t-styl.info]</ref>.
 
== Бібліяграфія ==