Беларуская рада Случчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская рада Случчыны''', ''Рада Случчыны'', ''Слуцкая беларуская рада'' — выканаўчы і распарадчы орган улады ў [[Слуцк]]у і [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] з [[16 лістапада]] [[1920]] да [[20 студзеня]] [[1921]].
 
Мела паўнамоцтвы часовага органа ўлады [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) да склікання беларускага ўстаноўчага сойму і ўтварэння выбарнага органа, стала палітычным органам кіраўніцтва [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстаннем 1920]]. Абрана [[14 лістапада]] 1920 на Першым беларускім з'ездзе Случчыны ў складзе 17 сяброў: [[Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч|У. Пракулевіч]] (старшыня), Анастас Анцыповіч, Пётр Якубаў Бабарэка, Барысавец, Янка (Іван) Біруковіч, Улас Васільеў Дубіна, [[Павел Якаўлевіч Жаўрыд|П. Жаўрыд]], Каўпак, [[Ю. Лістапад]], Іван Мацэллі, Анупры Няронскі, [[Арсен Паўлюкевіч]], Рабы, Радзюк, Раковіч, [[Васіль Русак]], Юльян Сасноўскі. Кандыдаты ў сябры Рады: Цімафей Мяшочак (Мяшэчак), Сяргей Нічыпараў Бусел, Аляксей Кабычкін, Рыгор Грынько, Павел Бань, Марк Асвяцімскі. На чале Рады стаў прэзідыум ці Выканаўчы орган Рады з 7 чал.: Пракулевіч, Жаўрыд, Паўлюкевіч, Русак, Біруковіч, Сасноўскі, Рабы<ref>Стужынская, Н. Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва // Вяртанне-6. Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюца ў замежных краінах. — Мн., 1999. — С. 307—308.</ref>.
 
З'езд даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. У складзе Рады 8 беларускіх эсэраў (Пракулевіч, Русак і інш.), спачуваючыя ім (Лістапад і інш.), другая групоўка — прыхільнікі [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] і [[Павел Аляксюк|П. Алексюка]] (Паўлюкевіч, Мацэллі і інш.), былі прадстаўнікі і нейтральных груповак. Нягледзячы на пэўныя ваганні, усе групоўкі згадзіліся ўзняць паўстанне за незалежнасць Беларусі, за інтарэсы сялян.