Вожыкавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
|eol =
}}
'''Во́жыкавыя''' (''Erinaceidae'') — [[Сямейства, біялогія|сямейства]] [[Афраеўразія|афраеўразійскіх]] [[Млекакормячыя|млекакормячых]], адзінае ў [[Атрад, біялогія|атрадзе]] [[Вожыкападобныя|вожыкападобных]] (''Erinaceomorpha''). Уключае ў сябе каля 25 відаў.

Сустракаюцца ў прыродзе ў [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Афрыка|Афрыцы]], таксама інтэграваныя чалавекам у прыроду іншых [[Частка свету|частак свету]], могуць быць [[Свойскія жывёлы|хатнімі жывёламі]]. Сямейства вожыкавых уключае ў сябе два падсямействы: [[сапраўдныя вожыкі]] (''Erinaceinae'') і [[пацучыныя вожыкі]] (яны жа [[гімнуры]] — ''Galericinae''), якія моцна адрозніваюцца па знешнім выглядзе. Найбольш характэрная асаблівасць вожыкаў — іголкі, якія ёсць толькі ў першага падсямейства. Сістэматыка вожыкавых ды іх асобных прадстаўнікоў з'яўляецца прадметаў шматлікіх навуковых спрэчак. На сённяшні дзень існуюць дзве асноўныя тэорыі: у адпаведнасці з першай, вожыкавыя належаць да атрада [[Насякомаедныя|насякомаедных]] (''Eulipotyphla''), а ў адпаведнасці з другой — да самастойнага атрада [[Вожыкападобныя|вожыкападобных]] (''Erinaceomorpha''), які ўваходзіць у кагорту [[Плацэнтарныя|плацэнтарных]] (''Eutheria''). Нягледзячы на тое, што абедзве навуковыя тэорыі маюць права на існаванне, поліфілетычныя групы жывёл прынята вызнаваць таксанамічна састарэлымі, таму агульна прынятым з'яўляецца далучэнне вожыкавых да вожыкападобных.
 
[[Катэгорыя:Вожыкавыя| ]]
[[Катэгорыя:Сямействы жывёл]]