Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vlnc AM (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
Даследаваў гісторыю археалогіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псеўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Баршчэўскага, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вілейка» (1974), «Маладзечна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладзечаншчыне.
== Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі, і яго ўкладУклад у развіццё Мінскага абласнога краязнаўчага музея ==
Працуючы з 1964 па 1982 навуковым супрацоўнікам, затым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і дырэктарам [[Мінскі абласны краязнаўчы музей|Мінскага абласнога краязнаўчага музея]] Г.А. Каханоўскі сабраў і перадаў у фонд музея 279 прадметаў музейнага значэння. Не забываў Генадзь Аляксандравіч свой музей працуючы навуковым работнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, ён перадаў музею яшчэ 9 знакавых прадметаў.
У музейнай калекцыі шмат каштоўных і рэдкіх кніг [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], надрукаваных у [[Горад Вільнюс|Вільні]], і набытых музеем, дзякуючы Генадзю Аляксандравічу, з якіх у Беларусі маюцца толькі адзінкавыя экзэмпляры. Сярод кніг, здадзеных ім, у музейным фондзы захоўваюцца і кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як правіла, з дароўным надпісам аўтара: [https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%A1%D1%8B%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BB%D1%8F Уладзіслава Сыракомля] «Паэзія», т. 3,7 (Варшава, 1872), “Выбраныя творы” т. 4 (Варшава, 1890), кніга «Виленские новости» (Вільня, 1862), [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Ніла Гілевіча]] «Як я вучыуся Жыць» (1974), «Хай зорыць дзень» (з А. Разанавым пераклад з балг., 1976), [[Генрых Вацлававіч Далідовіч|Генрыха Далідовіча]] «Маладыя гады» (1979), [[Васіль Зуенак|Васіля Зуёнка]] «Сяліба» (1973), «Час Вяртання» (1981), Міколы Корзуна «Зоркі на танках» (1982), Эміліі Кунавіч «Шэры гусь» (1976), [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]] « Выбарнае »(1976), [[Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч|Аляксея Пяткевіча]] «Сюжэты. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага » (1981), [[Максім Танк|Максіма Танка]] «Вершы, паэма 1930-1945» (1978), Івана Шуцько «Чужая хатка » (1958), «Дзіма хоча быць героем » (1965), Дыяны Чаркасавай « Старое? Новае? Вечнае!»
(1976), Эдуарда Ярашэвіча «Практыка ў Вербічах» (1975), кніга, прысвечаная касмічнаму палёту [[Уладзімір Васільевіч Кавалёнак|У. Кавалёнка]] «140 суток в космосе »(1981) і інш. Усё сваё выпушчаныя кнігі Г.А. Каханоўскі перадаў на захаванне ў музей.
Радок 37:
Так сама Г.А. Каханоўскі знайшоў для маладзечанскага музея унікальную фатаграфію першай пастаноўкі Купалаўскай “Паўлінкі”, архіў Паўліны Медзёлки з яе дзённікавых запісаў. Апошні з пералічанага Генадзь Каханоўскі адшукаў у Будслаўскім сельсавеце на Мядзельшчыне, на радзіме актрысы. Акрамя гэтага Генадзь Аляксандравіч здабыў для музея рэчы Героя Савецкага Саюза генерала Кузьмы Мікітавіча Галіцкага у гонар якога названая адна з вуліц у горадзе Маладзечна.
Разам з тым, Генадзь Аляксандравіч з’яўляецца адным з аўтараў помнікаў: подзвігу экіпажа капітана Селязнёва Ф.А. каля вёскі Дамашы, на брацкай магіле лётчыкаў экіпажа Андрыякіна М.С. у вёсцы Краснае, каля гасцініцы Маладзечна і на месцы разгрому ў 1812 годзе французскага корпуса маршала Віктара пад Маладзечнам, М. Багдановічу ў Ракуцёўшчыне, С. Рак-Міхайлоўскаму ў Максімаўцы, паўстанцам 1863-1864 гадах, у Плябані, мемарыяльнай дошкі Б. Тарашкевіча ў Радашковічах.
 
 
== Бібліяграфія ==