Культура штрыхаванай керамікі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
прашу прабачэння
Радок 1:
[[Файл:Жалезны век Беларусі.jpg|міні|339x339пкс250px|Жалезны век Беларусі]]
 
'''Культура штрыхава́най кера́мікі''' археалагічная культура [[Балцкія плямёны|балцкіх плямён]], якія ў 7-6 стагоддзях да нашай эры 4-5 стагоддзях нашай эры насялялі тэрыторыю сярэдняй [[Беларусь|Беларусі]] і ўсходняй [[Літва|Літвы]].
==Культура штрыхаванай керамікі==
Культура штрыхава́най кера́мікі – археалагічная культура [[Балцкія плямёны|балцкіх плямён]], якія ў 7-6 стагоддзях да нашай эры – 4-5 стагоддзях нашай эры насялялі тэрыторыю сярэдняй [[Беларусь|Беларусі]] і ўсходняй [[Літва|Літвы]].
Назву атрымала ад глінянага посуду, знешняя (часта і ўнутраная) паверхня якога пакрывалася штрыхамі. Паводле асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і сацыяльна-эканамічнага жыцця насельніцтва вылучаюцца 3 храналагічныя тыпы штрыхаванай керамікі.
 
'''''На першым этапе (7-5 стагоддзі да нашай эры)''''' насельніцтва жыло на адкрытых [[Паселішча|паселішчах]], якія размяшчаліся на ўзвышэннях у паплавах рэк і азёр і мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы. Пазней паявіліся [[Гарадзішча|гарадзішчы]]. Яны ўзнікалі ў абароненых прыродай мясцінах, дзе былі прыдатныя для апрацоўкі ўчасткі і паша для жывёлы, - на ўзгорках, часам сярод балот або на мысах па берагах рэк і азёр. Самыя раннія гарадзішчы ўмацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной, а схілы ўзгорка або мыса штучна зразаліся, чым дасягалася большая стромкасць.
 
Былі пашыраны прылады працы з косці, рога, крэменю, дрэва (каменныя сякеры, зерняцёркі, тачыльныя брускі і іншыя), касцяныя і рагавыя ўпрыгожанні. Насельніцтва вырабляла слоікападобныя пасудзіны (з прамым, увагнутым і злёгку адагнутым венчыкам), пасудзіны з конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі (з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзнятым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці круглаватым дном). Па шыйцы яны мелі арнаментаваны рознымі па дыяметры ямкавымі ўцісканнямі, якія размяшчаліся па адной у рад, або групамі па 2-3 у кожнай, часам у выглядзе тохкутнікаў.
 
У гаспадарцы побач з лядным земляробствам і жывёлагадоўляй значную ролю адыгрывалі паляванне і рыбалоўства.
[[Файл:Вырабы з жалеза, косці, гліны і каменю.jpg|міні|379x379пкс250px|Вырабы з жалеза, косці, гліны і каменю з гарадзішча каля вёскі Гарадзішча (Мядзельскі раён)]]
'''''На другім этапе (4-1 стагоддзі да нашай эры)''''' у плямён узніклі новыя, добра ўмацаваныя гарадзішчы, а ранейшыя гарадзішчы перабудоўваліся: пляцоўкі павялічвалі, па іх краях з боку поля насыпалі валы і выкопвалі равы. Насельніцтва жыло ў вялікіх доўгіх дамах слупавой канструкцыі, падзеленых на некалькі (ад 3 да 6) жылых памяшканняў. Унутры іх размяшчаліся агнішчы круглай, авальнай ці падковападобнай формы, абкладзеныя па краях камянямі або валікам гліны.
 
Разам з каменнымі, касцянымі, рагавымі вырабамі выкарыстоўваліся і жалезныя прылады працы, зброя. Ва ўжытку па-ранейшаму былі таўстасценныя і слабаабпаленыя слоікападобныя пасудзіны і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі.
 
'''''На трэцім этапе (1-5 стагоддзі нашай эры)''''' гарадзішчы ўмацоўваліся складанай сістэмай земляных валоў з драўлянымі канструкцыямі на іх грэбені і глыбокіх равоў. На змену доўгім вялікім дамам прыйшлі невялікія чатырохвугольныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі ўнутры, што сведчыла пра распад [[Патрыярхальна-родавыя адносіны|патрыярхальна-родавых адносін]].
 
Асноўнымі галінамі гаспадаркі былі [[Ляднае земляробства|ляднае земляробства]] і жывёлагадоўля, а таксама апрацоўка жалеза, косці, рога, каменю, дрэва, бронзаліцейная справа, [[Ганчарства|ганчарства]], прадзенне, ткацтва, пляценне і іншыя.
 
Грамадскі лад развіты патрыярхат на стадыі далейшага распаду першабытнаабшчынных адносін.
 
Насельніцтва вырабляла і ўжывала жалезныя сякеры з вузкім і выгнутым лязом, нажы, брытвы з выпуклым лязом, долаты, нажы для жніва, сярпы, падковападобныя і латэнскага тыпу фібулы, посахападобныя шпількі, наканечнікі коп’яўкоп'яў і дроцікаў, шылы, спражкі, іголкі, бронзавыя пярсцёнкі, драцяныя скроневыя кольцы, кольцы для падвешвання аздоб, спіралькі, бранзалеты з разамкнёнымі і звужанымі канцамі, трапецападобныя і акулярападобныя падвескі, гліняныя прасліцы, гліняныя грузікі і іншыя.
 
Кераміка штрыхываныя і гладкасценныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы, арнаментаваныя па рабры і ў верхняй частцы зашчыпамі, ямкавымі ўціскненнямі, насечкамі, нарэзамі пазногцевымі ўцісканнямі і іншыя. Трапляюцца глянцаваны і падглянцаваны посуд, мініяцюрныя пасудзіны міскападобных і слоікавых форм.
 
== Літаратура ==
* Митрофанов А. Г. Железный век Средней Белоруссии (VII-VIVII—VI вв. до н. э. - VIII в. н. э.). Мн., 1978
* Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1970
* Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. Мн., 1993
 
[[Катэгорыя: Балты]]
[[Катэгорыя: Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя: Археалогія ў Літве]]
[[Катэгорыя: Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя: Археалогія ў Латвіі]]