Ліга чэмпіёнаў УЕФА: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
'''Ліга чэмпіёнаў УЕФА''' ({{lang-en|UEFA Champions League}}) — штогадовае [[футбол]]ьнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай [[УЕФА]].
 
Са свайго першага сезону [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1955/1956|1955/1956]] і да сезону [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1991/1992|1991/1992]] спаборніцтва называлася '''Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў''' ({{lang-en|European Champion Clubs' Cup}}). З сезону [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1992/1993|1992/1993]] спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад [[алімпійская сістэма|алімпійскай сістэмы]] на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уяўляюць сабой 34 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу [[Кубак УЕФА|Лігі Еўропы УЕФА]]) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульня па сістэме [[плэй-оф]] з матчамі на сваім і на чужым [[стадыён]]е з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на нейтральным стадыёне.
 
Пераможцамі турніру станавіліся 22 клуба, 12 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 16 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з'яўляецца [[Іспанія|іспанскі]] [[ФК Рэал Мадрыд|«Рэал Мадрыд»]], які перамагаў 11 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з'яўляецца іспанскі клуб «Рэал Мадрыд» пасля перамогі над камандай [[ФК Атлетыка Мадрыд|«Атлетыка»]] з [[Мадрыд]]а па пенальці.