Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.
 
На думку беларускага этнолага [[Ігар Усеваладавіч Чаквін|Ігара Чаквіна]], у [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісах]] і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі [[Старажытны Рым|рымскімі]] перасяленцамі на чале з князем [[Легенда аб Палемоне|Палемонам]], тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад [[Мінск]]а ў міжрэччы [[Нёман]]а і [[Вілія|Віліі]], дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. [[Літва, зямля]]), а ў канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з [[каталіцтва]]м.
 
А беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)<ref>''Марзалюк, І.А.'' Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі... С. 59, 65, 116, 120.</ref>.