Іван Усцінавіч Здановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
Вучэбная праграма ўключала Закон Божы, рускую мову, арыфметыку, гісторыю, геаграфію і заалогію. Асаблівая ўвага надавалася спеву. Каб атрымаць дадатковыя сродкі на ўтрыманне вучылішча і даць невідушчым дзецям з бедных сем'яў спецыяльнасць, якая дазволіла б ім у будучыні пракарміць сябе, выхаванцаў навучалі кощыкавай і шчотачнай вытворчасці. Кошыкі, шчоткі, а таксама мэбля прадаваліся ў адмысловай краме пры вучылішчэ, часам выконваліся нават прыватныя заказы, што кажа аб высокім прафесійным майстэрстве<ref>А.А.Зорко. «Первая в Беларуси школа для обучения грамоте слепых детей и её основатель врач И.У.Зданович». «Сестринское дело, здравоохранение, история медицины: проблемы и перспективы: сборник статей». О "Гродненский государственный медицинский университет", Общественное объединение средних медицинских работников Гродненской области. С. 106–110.</ref>. «Ганаровы член» Любоў Аляксандраўна Гірс — жонка губернатара [[Аляксей Фёдаравіч Гірс|А. Ф. Гірса]], так Здановіч забяспечваў афіцыйную падтрымку свайго пачынанні.
 
У 1904 г. «за выдатныя заслугі ў справе ўстановы Мінскага таварыства сляпых і за нястомныя бязвыплатныя працы на пасадзе дырэктара згаданага вучылішча» лекар ганараваны асабістай падзякі ўдавееўдовай імператрыцы Марыі ФедараўныФёдараўны.
 
Калі ўжо пасля смерці Здановіча да Мінску падышоў фронт [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], вучылішча было эвакуіравана ў Мяшчоўск [[Калужская губерня|Калужскай губерніі]]<ref>«Памятная книжка Минской губернии на 1917 год».</ref>. Пасля рэвалюцыі дзейнасць была адноўлена ў Мінску – у тым жа доме, але затым, пасля пачатку будаўніцтва Дома ўрада, школа пераехала ў [[Вёска Красны Бераг, Жлобінскі раён|Красны Бераг]], потым у [[Горад Магілёў|Магілеў]] і, ужо пасля вайны – у [[Горад Гродна|Гродна]].