Пераслед грэка-каталікоў у СССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
''А хто ня ведае, што патрыярх Аляксій, абраны купкай іншадумцаў сярод рускіх епіскапаў, у адкрытую узвышае і заахвочвае аддзяленне ад каталіцкай царквы ў сваім лісце, адрасаваным Русінскай грэка-каталіцкай царкве, у лісце, які ўнес немалы ўклад у ганенні на вернікаў, ці не так? ...'' <ref>AAS 1946, Orientales omnes Ecclesias, 57</ref>
===Паказальныя працэсы===
Сталінскія паказальныя судовыя працэсы над кіраўніцтвам грэка-каталікоў на тэрыторыі СССР дэманстравалі сур'ёзнасць пакаранняў. Шмат іерархаў і кіраўнікоў семінарый былі арыштаваныя і адданыя суду ў 1945 і 1946 г. 1 ліпеня 1945 г., каля 300 святароў уніяцкай царквы напісалі ліст [[Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў|Молатаву]]. Яны пратэставалі супраць арышту ўсіх біскупаў і значнай часткі каталіцкага духавенства. <ref>Guglielmo de Vries, Oriente Cristiano, ieri e oggi, Roma, 270-275</ref> Пасля арыштаў вышэйшага духавенства пачаў шырыцца "спантанны рух" за далучэнне да РПЦ, якому спадарожнічалі арышты нязгодных уніяцкіх святароў на месцах. На [[Лемкаўшчына|Лемкаўшчыне]], каля пяцісот святароў былі арыштаваныя ў 1945 годзе <ref>Giovannetti, 90</ref> або этапаваныя ў [[ГУЛАГ]] (афіцыйна "у невядомым накірунку з-за палітычных меркаванняў»). <ref>Smit, 174</ref>
 
== Спасылкі ==