Ян Абрамовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 63:
Захоўваў адданасць Радзівілам і, як сведчаць лісты, займаўся іх прыватнымі справамі. Браў актыўны ўдзел у палітычным і царкоўным жыцці ВКЛ, будучы разам з біржанскімі Радзівіламі ў антыпольскім крыле. Гэта выразна выявілася пры абароне правоў ВКЛ, калі ішла справа аб наданні віленскай кафедры Мацяёўскаму (ад 1595 і пазней), а таксама калі Я. Абрамовіч на соймах выступаў за перадачу Інфлянтаў ВКЛ (1585). Удзельнічаў у торуньскім сіноду калівіністаў (1595), у перамовах з тымі, хто не прыняў Берасцейскую унію ў Вільні (1599), у дыспуце кальвіністаў з езуітамі (1599). Трымаў сувязь з [[К. І. Астрожскі]]м, бо праз жонку Ганну Дароту з Валовічаў, быў цесна звязаны з праваслаўнымі коламі ў ВКЛ. Ганна Дарота была апякункай Віленскага брацтва, і сам Абрамовіч неаднаразова выступаў у абарону праваслаўных мяшчан, напр. у спрэчцы пра пабудову брацкай царквы, якая была забароненая віленскім магістратам у 1596, з-за чаго меў канфлікт з канцлерам [[Л. І. Сапега]]м, які падтрымліваў уніяцкага мітрапаліта. Таксама Ян Абрамовіч быў апекуном кальвінскага палеміста [[Андрэй Волан|Андрэя Волана]]. У сваім маёнтку ў [[Варняны|Варнянах]] заклаў збор, шпіталь, школу, якія праіснавалі да сяр. 17 ст. На смерць Я. Абрамовіча кальвіністы адазваліся друкаванай «Прамовай на жалобную смерць і пахаванне вялікага патрона Божага Збору і мудрага Сенатара».
 
Напісаў «Думкі літвіна, пра танную куплю і дарагі продаж збожжа» (1595), на яго заказ [[Ян Радван]] напісаў паэму «[[Радзівіліяда]]» (1592). Сваім коштам выдаў шэраг кніг, м.інш. «Катэхізіс» [[Станіслаў Судроўскі|Станіслава Судроўскага]], віленскага міністра, з 300 рэлігійнымі песнямі (1598).
 
Меў сына [[Мікалай Абрамовіч|Мікалая]], генерала артылерыі і ваяводу троцкага.