Узбекістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: арфаграфія
+ дзяржаўны лад
Радок 62:
}}
'''Узбекіста́н''' ({{lang-uz|Oʻzbekiston}}) — [[дзяржава]] ў цэнтральнай частцы [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]. Мяжуе на ўсходзе — з [[Кыргызстан]]ам; на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — з [[Казахстан]]ам; на паўднёвым захадзе і поўдні — з [[Туркменістан]]ам; на поўдні — з [[Афганістан]]ам і на паўднёвым усходзе — з [[Таджыкістан]]ам.
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==
Узбекістан — дэмакратычная дзяржава. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Дзейнічае Канстытуцыя ад 1992 года. Вышэйшым дзяржаўным прадстаўнічым органам з'яўляецца [[Олій Мажліс]] Рэспублікі Узбекістан, які ажыццяўляе [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчую ўладу]]. Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан складаецца з дзвюх палат — заканадаўчай палаты (ніжняя палата) і Сената (верхняя палата). Органам [[выканаўчая ўлада|выканаўчай улады]] Рэспублікі Узбекістан, які забяспечвае кіраўніцтва функцыянавання эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сферы, выкананне законаў, іншых рашэнняў Олій Мажліса, Указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан з'яўляецца Кабінет Міністраў Рэспублікі Узбекістан.
 
== Прырода ==
Радок 72 ⟶ 75:
 
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] на тэрыторыі Узбекістана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нацыянальныя узбекскія арганізацыі «[[Шура-і-Іслам]]», «[[Шура-і-Улема]]». [[14 лістапада]] [[1917]] улада ў [[Горад Ташкент|Ташкенце]] перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў [[Каканд]]зе лідары узбекскіх нацыянальных арганізацый стварылі ўласны ўрад — [[Туркестанская аўтаномія|Какандскую аўтаномію]] (ліквідавана ў лютым [[1918]] Чырвонай Арміяй). [[30 красавіка]] 1918 абвешчана [[Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Туркестанская АССР]]. У лютым [[1920]] Чырвоная Армія скінула хівінскага [[Саід Абдула-хан]]а, створана [[Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка]]; у верасні 1920 скінуты бухарскі эмір [[Сейід Алім-хан]] і абвешчана [[Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка]]. Да [[1926]] працягвалася змаганне з [[Басмацтва|басмацтвам]]. У [[1921]]—[[1922]] і [[1926]]—[[1929]] тут праведзена зямельна-водная рэформа. [[27 кастрычніка]] [[1924]] рашэннем [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР|ЦВК СССР]] створана Узбекская ССР. 1-ы Устаноўчы з'езд Саветаў Узбекістана ([[13 лютага|13]]—[[17 лютага]] [[1925]]) прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт Узбекскай ССР. У [[1929]] пачалася прымусовая [[калектывізацыя]], што прывяло да новага ўздыму [[Басмацтва|басмацкага руху]]. За гады савецкай улады ва Узбекістане створана буйная прамысловасць, узнікла узбекская інтэлігенцыя, якая імкнулася пашырыць культуру ў масы. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] ва Узбекістан эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т.л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінаў з Узбекістана прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у т.л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем [[Аральскае мора|Арала]]. [[20 чэрвеня]] [[1990]] [[Вярхоўны Савет Узбекскай ССР]] прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а [[31 жніўня]] [[1991]] абвясціў дзяржаўную незалежнасць Узбекістана. Урад прэзідэнта [[Іслам Карымаў|І. Карымава]] праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканамічных сувязей з іншымі краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы.
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==
 
== Насельніцтва ==