Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны храм у в. Новы Пагост Мёрскага раёна Ві...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 1:
'''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны [[храм]] у в. [[Новы Пагост]] [[Мёрскага раёна]] [[Віцебскай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 г. з бутавага каменю і цэглы.
 
== Архітэктура ==
Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: 3-ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.
 
== Інтэр'ер ==
У скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» 17 — 18 ст., абразы 19 ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
== Спасылкі ==
* http://hram.by/churches/view/60/
 
{{няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}