Анты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Keszthely-Fenékpuszta (Castellum) - Germanic gold buckle, Hungary.jpg|thumb]]
'''Анты''' ({{lang-grc|Ἄνται}}, {{lang-la|Antes}}) — старажытнаславянскі народ, узгаданы [[готы|гоцкім]] гісторыкам [[Іардан, гісторык|Іарданам]] (6VI ст.) і візантыйскім гісторыкам [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопіем Кесарыйскім]] у працы «''Вайна з готамі''» (6VI ст.).
 
Паводле Іардана, анты жылі ў раёне ад ад Днястра да Дняпра. Разам са [[склавены|склавенамі]], паходзілі ад [[венеды|венедаў]]. Паводле Пракопія, [[склавены]] і анты выводзіліся не ад венедаў, а ад варвараў «спораў» («рассеянных па паселішчах»). Від іх у Пракопія апісваецца так: «''...Вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты...''». Склавены і анты Пракопія жылі ў [[народапраўства|народапраўстве]], прызнавалі валадаром на ўсімі аднаго бога, «''творцу маланак''». У бітве яны не надзявалі брані, а біліся толькі з дроцікамі і шчытамі.
 
З 19XIX ст. у славістыцы распаўсюдзілася меркаванне пра антаў, як пра тое пляменнае аб'яднанне, якое стала асновай усходнеславянскай групы народаў. Але такое ''адназначнае'' атаясамленне аспрэчваецца на падставе супастаўлення дакументаў 6VI ст. з археалагічнымі матэрыяламі, і адзначаецца, што назва магла адносіцца толькі да пэўнай асобнай тагачаснай групіроўкі славянаў, якая магла і не мець дачынення да гэтай групы.<ref>Думка [[Г. А. Хабургаеў|Г. А. Хабургаева]], як працыт. у: Данілеўскі, С.30-32.</ref>
 
На мяжы 6VI і 7VII ст. анты ўступілі ў саюз з Візантыяй і ўзнялі паўстанне супраць панавалых тады авараў; аварскі каган скіраваў вялікае войска, каб знішчыць антаў (602). Пасля гэтага паходу, пра які амаль нічога не вядома, з гістарычных крыніц знікаюць якія-небудзь ўзгаданні пра антаў, таму верагодна, што яны сапраўды былі знішчаныя.<ref>Данілеўскі, С.32.</ref>
 
{{зноскі}}