Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава'''   мастацкая галерэя ў [[Гарадскі пасёлак Акцябрскі|г.п. Акцябрскі]]. Заснавана па ініцыятыве Акцябрскага райвыканкама як карцінная галерэя. Адкрыта для наведвальнікаў [[6 лістапада]] [[1990]]  г. У [[1995]] у сувязі з ліквідацыяй галерэі і Музея народнай славы рэарганізавана ў Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна. У [[2005 ]] г. паводле рашэння Акцябрскага райвыканкама галерэя выведзена са складу цэнтра з сучаснай назвай. Галерэяй кіравалі С. А. Кавалёва, Т. А. Семака, А. Ф. Гарбар. З 2006  г. дырэктар Н. В. Заброцкая.
 
Агульная экспазіцыйна-выставачная плошча галерэі 127 м², плошча пастаяннай экспазіцыі 42 м². Асноўны фонд (2008) налічвае 166 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны  — 91 адзінку.
 
У фондзе калекцыі жывапісных работ [[Л. Дробаў|Л. Дробава]], графікі, скульптуры, фотаздымкаў фотакарэспандэнта газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]» Я. Пясецкага і інш. Першыя экспазіцыі прадстаўлены творамі беларускага мастака, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна г.п. Акцябрскі Л.Дробава.
 
Галерэя мае 3 выставачныя залы. Дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Л.Дробава. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы мастака, дакументы, навуковыя працы і інш.