Кондрашка
Моўныя звесткі ўдзельніка | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Удзельнікі паводле моў |
- Артыкулы-сіроты (6 774)
- Тупіковыя артыкулы
- Артыкулы без катэгорый (3)
- Вельмі кароткія артыкулы (546)
- Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц (508)
- Удакладненне арфаграфіі (869)
- Артыкулы да вікіфікацыі (228)
- Старонкі да пераносу (7)
- Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без подпісу (2 400)
- Артыкулы з патэнцыйна састарэлай інфармацыяй (13)
- Артыкулы з памылкамі цытавання (135)
- Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы (11 614)
- Старонкі з няслушнымі спасылкамі на файлы (13)
- Старонкі з памылкамі ў нацыянальнай назве
- Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена (2)
- Запыты на замену перанакіраванняў перакладамі (1)
- Артыкулы са спасылкамі на Вікіданыя без беларускага подпісу (43 308)
- Артыкулы, запазычаныя з БелЭн (13)
- Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна (21 130)
Інтарэсы правіць
Геаграфія, гісторыя, астраномія
Беларуская мова правіць
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (паводле Закона 2008 г.)
Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення правіць
У родным склоне большасць назоўнікаў мужчынскага роду, як і назоўнікі ніякага роду, маюць канчатак –а, –я. Гэта канкрэтныя назоўнікі: класа, альбома, двара, госця, аленя, года (канкрэтны прамежак часу), берага (як мора, так і поля).
Канчатак –у, –ю маюць:
- абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
- абстрактныя паняцці, пачуцці, адчуванні: прынцыпу, аўтарытэту, поспеху, вопыту, настрою, голаду, сораму, суму, сэнсу;
- апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан: догляду, адпачынку, гоману, ходу, пераезду, смеху, сну;
- з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, грому, граду, марозу, ветру, холаду, пажару, агню, змроку, шторму, абвалу, выбуху;
- прасторавыя паняцці, памер, форму: прастору, краю, з усходу, шляху, стэпу, верху, памеру;
- грамадска-палітычныя паняцці, навуковыя тэорыі, вучэнні: апартунізму, класіцызму, ідэалізму, гераізму, дарвінізму, капіталізму, камунізму;
- неакрэсленыя прамежкі часу: часу, веку, узросту, тэрміну, перапынку;
- рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць розныя рэчывы, матэрыял, хімічныя элементы: бялку, ячменю, воцату, пылу, крухмалу, кобальту, вадароду, шоўку, нейлона (?); выключэнне: хлеба, аўса;
- зборныя назоўнікі: натоўпу, чароту, хмызняку, ажынніку;
- назоўнікі ва ўстойлівых выразах: з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені і г. д.
Мнагазначныя назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення ў залежнасці ад значэння могуць мець абодва канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). напрыклад: каля чыгуначнага пераезда (канкрэтны назоўнік); не пачыналі пераезду (працэс); з дагавора вынікае (дакумент, канкрэтны назоўнік); між імі не было дагавору (адпрадмечанае дзеянне); стаялі каля ясеня (канкрэтны прадмет); мэбля з ясеню (матэрыял).
У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У моўнай практыцы найбольш часта змешваюць канчаткі асабовых і неасабовых назоўнікаў з зацвярдзелай і мяккай асновамі. Іх трэба размяжоўваць: асабовыя маюць канчатак -у (-ю) (пры цвёрдай аснове можа быць і канчатак -е), а неасабовыя – -е, -ы, -у, -і ў залежнасці ад асновы:
Аснова | цвёрдая | зацвярдзелая | г, х; к | мяккая |
---|---|---|---|---|
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду асабовыя | ||||
Месны склон | –у | –ю | ||
на, пры, па |
салдату, дзеду, брату, суседу, прадзеду, сыну (-е) |
мужу, доктару, байцу, Лукашу, Тамашу |
Алегу, пастуху, настаўніку, арнітолагу |
кавалю, цесцю, герою, вучню, госцю, Мікалаю |
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду неасабовыя | ||||
Месны склон | –е | –ы | –е; –у | –і |
у, па, на, пры |
гневе, сне, сплаве, рове, стале, слане, гарбузе |
міры, метры, маршы, маржы, мячы, стрыжы |
стозе, сцягу, даху, бульдогу, змроку, ваўку |
чаі, гаі, алені, рулі, пні, кані, болі, жалі, цені (цяні) |
! Імёны і прозвішчы, якія належаць асобам мужчынскага полу і канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі ІІ скланення са значэннем асобы: Андрэй Лабановіч, Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу.
Са склонавымі канчаткамі, уласцівымі назоўнікам другога скланення, ужываюцца ўласныя назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы: Крым – у Крыме, Месяц – на Месяцы, а таксама ўласныя назоўнікі – назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду: Жодзіна – у Жодзіне, Заазер’е – у Заазер’і, Дняпро – у Дняпры.
Як агульныя назоўнікі другога скланення, скланяюцца і прозвішчы на -оў (-аў), -еў (-ёў), -ін (-ын), якія толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ым, уласцівы прыметнікам: Міхайлаў, Міхайлава, Міхайлаву, Міхайлава, Міхайлавым, пры Міхайлаву. Іншамоўныя прозвішчы на -ін (-ын), -аў тыпу Дарвін у творны склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.
! У «тарашкевіцы» сітуацыя адваротная: там канчаткі –у, –ю ўжываюцца значна часцей чым –а, –я, таму пры яе выкарыстанні прасцей запомніць, калі ўжываюцца канчаткі –а, –я, а ў астатніх выпадках ужываць –у, –ю.
Рознае правіць
Тире, минус и дефис, или Черты русской типографики
Короткое тире