Сонца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87:
=== Фотасфера ===
{{пішу}}
 
=== Храмасфера ===
Над фотасферай знаходзіцца храмасфера Сонца. Агульная яе працягласць — 10—15 тыс. км. Тэмпература ў храмасферы з вышынёй не памяншаец-
ца, а павялічваецца ад 4500 К да некалькіх дзясяткаў тысяч. Выпраменьванне храмасферы ў сотні разоў меншае за фотасфернае, таму для яе назірання карыстаюцца спецыяльнымі метадамі, якія дазваляюць вылучаць слабае выпраменьванне. Храмасфера вельмі неаднародная і ўяўляецца назіральніку ў выглядзе прадаўгаватых выцягнутых язычкоў — спікул — даўжынёй каля 10 тыс. км, якія пастаянна круцяцца. Спікулы выкідваюцца з ніжняй храмасферы са скорасцю да 30 км/с; час іх жыцця складае некалькі мінут.
 
[[Файл:Mass_eject.png|thumb|Пратуберанец]]
На краі сонечнага дыска добра бачныя пратуберанцы — шчыльныя кандэнсацыі рэчыва, узнятыя над паверхняй лініямі магнітнага поля ў выглядзе арак або выступаў. Пратуберанцы бываюць спакойныя, актыўныя або эруптыўныя, вылучаюцца на фоне кароны, паколькі маюць большую шчыльнасць. Скорасць руху рэчыва актыўных пратуберанцаў дасягае 200 км/с, а вышыня пад'ёму — да 40 радыусаў Зямлі.
 
На Сонцы назіраюцца выбуховыя выкіды энергіі і рэчыва (са скорасцю да 100 км/с), якія ахопліваюць значныя ўчасткі паверхневага слоя —
успышкі. Гэтыя яркія ўтварэнні існуюць ад некалькіх мінут да 3 гадзін. Звычайна сонечныя ўспышкі праходзяць паблізу груп со-
нечных плям, якія хутка развіваюцца.
 
=== Сонечная карона ===