Сонца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86:
 
=== Фотасфера ===
{{main|Фотасфера}}
Дыск Сонца выразна абрысаваны. Гэта адбываецца таму, што практычна ўсё бачнае выпраменьванне Сонца сыходзіць з вельмі тонкага слоя — фотасферы.
[[Файл:172197main NASA Flare Gband lg-withouttext.jpg|thumb|Група плям на Сонцы. Здымак КА ''Hinode'' 13.12.2006]]
Таўшчыня фотасферы не перавышае 300 км. У тэлескоп бачна, што ўся паверхня Сонца пакрыта [[гранулы, фізіка Сонца|грануламі]], кожная дыяметрам каля 700 км. Гэта велізарныя пузыры плазмы. Рысунак, які ўтвараюць гранулы, пастаянна мяняецца (літаральна за 5-10 мін яны паспяваюць з'явіцца і знікнуць). Плазма ў гранулах падымаецца ўверх і, астываючы, у міжгранульных прамежках апускаецца ўніз. Таму розніца тэмпературы гранул і цёмных прамежкаў дасягае 600 К. Працэс пастаяннага ўзнікнення гранул у фотасферы называецца грануляцыяй. Самыя прыкметныя аб'екты на Сонцы — гэта цёмныя плямы. Дыяметры плям бывае дасягаюць 200 тыс. км. Зусім маленькія плямы называюць порамі.
 
Карціна сонечных плям, хоць і крыху павольней, таксама пастаянна мяняецца: плямы з'яўляюцца, растуць і распадаюцца. Працягласць жыцця груп плям складае два ці тры абароты Сонца вакол сваёй восі. Плямы халаднейшыя за навакольную фотасферу на 2—2,5 тыс. градусаў, і таму на агульным фоне сонечнага дыска яны выглядаюць больш цёмнымі. Сонечныя плямы звычайна з'яўляюцца групамі ў межах невялікага ўчастка, выцягнутага паралельна экватару. Па памерах у групе вылучаюцца дзве плямы: галоўная (заходняя) пляма, якая ідзе ўперадзе па вярчэнні Сонца, і хваставая.
Радок 103 ⟶ 104:
 
=== Храмасфера ===
{{main|Храмасфера}}
Над фотасферай знаходзіцца храмасфера Сонца. Агульная яе працягласць — 10—15 тыс. км. Тэмпература ў храмасферы з вышынёй не памяншаец-
ца, а павялічваецца ад 4500 К да некалькіх дзясяткаў тысяч. Выпраменьванне храмасферы ў сотні разоў меншае за фотасфернае, таму для яе назірання карыстаюцца спецыяльнымі метадамі, якія дазваляюць вылучаць слабае выпраменьванне. Храмасфера вельмі неаднародная і ўяўляецца назіральніку ў выглядзе прадаўгаватых выцягнутых язычкоў — спікул — даўжынёй каля 10 тыс. км, якія пастаянна круцяцца. Спікулы выкідваюцца з ніжняй храмасферы са скорасцю да 30 км/с; час іх жыцця складае некалькі мінут.
Радок 115 ⟶ 117:
=== Сонечная карона ===
[[Файл:Solar_eclipse_1999_4.jpg|thumb|Сонечная карона ў час [[сонечнае зацьменне|зацьмення Сонца]], 11.8.1999]]
{{main|Сонечная карона}}
Сонечная карона — самая разрэджаная і гарачая абалонка Сонца, якая распасціраецца ад яго на некалькі сонечных радыусаў і мае тэмпе-
ратуру плазмы ад 1 да 2 млн градусаў.