Фаналогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Асноўныя пытанні ==
Да ліку асноўных пытанняў фаналогіі належаць: вызначэнне існасці самой фанемы, г.зн., вызначэнне тых прыкмет, якія складаюць змест фанемы; высвятленне суадносін, з аднаго боку, паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а з іншага боку, з іншымі фанемамі. Інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналогіі знаходзіцца праблема тоеснасці фанемы.
 
[[Органы мовы|Моўны апарат чалавека]] можа ўтвараць мноства самых разнастанных у фізічных адносінах [[гук]]аў. Але далёка не ўсе яны служаць сродкам адрознення значымых моўных адзінак (марфем, слоў). Напрыклад, розныя ў акустычных і артыкуляцыйных адносінах гукі [т] і [т°] у словах ''там'' і ''т°ом'' успрымаюцца носьбітамі [[беларуская мова|беларускай мовы]] як адзін гук [т]. Пры моўных зносінах іх адрозненне неістотнае (адрознівальную функцыю выконваюць гукі |а| і [о]). У іншых, напрыклад [[лезгінская мова|лезгінскай мове]], наадварот, словы могуць адрознівацца толькі гэтымі гукамі. Гэта азначае, што для пэўнага моўнага калектыву важныя не ўсе магчымыя гукі, а толькі тыя, што служаць сродкам адрознення слоў і іх форм. Такія асноўныя функцыянальна важныя адзінкі мовы, якія служаць для адрознення (ці атаясамлівання) слоў, марфем, называюць [[фанема]]мі. Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да невялікай колькасці фанем, якія ўтвараюць звычайна рацыянальную і эканомную сістэму (у розных мовах свету колькасць фанем вар'іруецца ад 12 да 80).
 
Фаналогія вывучае гукавы бок мовы ў яго функцыянальным аспекце, таму фаналогію яшчэ называюць функцыянальнай фанетыкай ({{таксама}} [[Фанетыка]]).
 
У цэнтры ўвагі фаналогіі як навуковай дысцыпліны — праблема тоеснасці фанемы як мінімальнай (непадзельнай у часе) сэнсаадрознівальнай адзінкі гукавога ладу мовы. Так, фаналогія вызначае прыкметы, якія складаюць змест фанемы, высвятляе суадносіны, з аднаго боку, паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца ў моўнай плыні, а з другога боку, з марфемай, словам. У задачы фаналогіі ўваходзіць таксама вызначэнне колькаснага складу фанем у мове, выяўленне сувязей, што існуюць паміж асобнымі фанемамі і іх групамі, інакш кажучы, устанаўленне сістэмы фанем.
 
== Гісторыя ==