Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 18:
Праца была знойдзена ў [[Сабор ў Фарасе|саборы Фараса]] на тэрыторыі старажытнай [[Нубія|Нубіі]] (сучасны [[Судан]]), з 1964 года знаходзіцца ў калекцыі [[Нацыянальны музей у Варшаве|Нацыянальнага музея ў Варшаве]]. Пасля правядзення [[Кансервацыя і рэстаўрацыя сценапісу з Фараса|рэстаўрацыйных работ]] была выстаўлена ў VI зале [[Галерэя Фарас|Галерэі Фарас імя прафесара Казімежа Міхалоўскага]]<ref name="Mierzejewska180"/>.
 
Фрэска з'яўляецца часткай большай кампазіцыі, на якой прысутнічаюць таксама [[Макурыя|макурыйскі]] кароль Георгій II і [[Багародзіца|святаяСвятая Марыя]] і немаўлём, была напісана на заходняй сцяне [[Капліца|капліцы]], якая знаходзіцца ў паўднёвым [[неф]]е сабора. Партрэт епіскапа размяшчаўся справа ад партрэта караля. Выява двух вярхоўных іерархаў разам са святымі заступнікамі паказвала на звышнатуральнае паходжанне ўлады вяльможаў і сімвалізавала адзінства духоўнай і свецкай улады<ref>B. Mierzejewska, ''Król Georgios II z Matką Boską z Dzieciątkiem'', у: ''Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik'', рэд. B. Mierzejewska, с. 182.</ref>.
 
Фрэска была створана пры жыцці епіскапа Петраса, на што паказвае [[Грэчаская мова|грэчаскі]] надпіс з пажаданнямі ''многіх гадоў'' [жыцця]. Карціна з'яўляецца адной з самых прыгожых выяваў нубійскіх вяльможаў ў саборы ў [[Фарас]]е<ref name="Mierzejewska180"/> і адным з шасці партрэтаў епіскапаў Фараса, якія лепш за ўсё захаваліся<ref>T. Gołgowski, ''[http://digi.ub.uni-heidelberg.de/diglit/roczmuzwarsz1967/0179?sid=0ff03c7b6ed87103bceaa4b7174c68b1 Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras]'', „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 176.</ref>.